Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Фестываль беларускага слова ў Віцебску прысвяцілі 140-годдзю з дня нараджэння Купалы і Коласа

07.12.2022

Фестываль беларускага слова ў Віцебску прысвяцілі 140-годдзю з дня нараджэння Купалы і Коласа


Фестываль беларускага слова, які 5 снежня адкрыўся ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ВНУ.

Форум пройдзе 5-9 снежня на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый ВДУ. Паводле слоў арганізатараў, у бягучым годзе яны зрабілі акцэнт на нацыянальных матэрыяльных рэчах: гульня, спектакль, творчасць класікаў літаратуры. "Мы паставілі задачу паказаць мудрасць народа праз нацыянальную беларускую гульню. Калі ў розныя гады на фестывалі акцэнт рабілі на адукацыйных напрамках, песнях, адзенні, гісторыі мовы, беларускай кухні, то ў аснове восьмага па ліку форуму будзе менавіта гульня", - растлумачылі ва ўніверсітэце.

Адкрыецца фестываль спектаклем "ДваЯ.Кiя", а завершыцца гульнёй "Яшчур", уключанай у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Штодзень будуць праходзіць народныя гульні, таксама ў праграме форуму - дні беларускага тэатра, музея, выстава hand-made работ выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў "Мая купалаўская / коласаўская спадчына", для якой у ВНУ падрыхтавалі кніжкі-малышкі. У свяце прымуць удзел студэнты і выкладчыкі розных факультэтаў ВДУ. Важна, каб моладзь разумела: роднае, беларускае - галоўнае, што павінна быць у душы кожнага жыхара краіны, падкрэслілі арганізатары.

Прысвечаны беларускай мове, традыцыям і культуры фестываль прадоўжыць пашырацца. У наступным годзе яго плануюць вывесці за рамкі ВНУ і павялічыць колькасць пляцовак. Не выключана, што імі стануць гарадскія лакацыі побач з установамі культуры і адукацыі.