Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
02.07.2026
Дарогамі вайны: патрыятычны аўтапрабег аб'яднаў Віцебшчыну
Урачысты мітынг і мерапрыемства «Дзісненскі рубеж – рубеж доблесці» адкрылі праграму аўтапрабегу «Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі» па месцах баявой славы Міёрскага і Полацкага раёнаў.
Патрыятычная акцыя напярэдадні Дня Незалежнасці прысвечана 85-годдзю гераічнай абароны Дзісненскага рубяжа. Ля мемарыяльнага комплексу з аднайменнай назвай сабраліся прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, ВНУ рэгіёна, моладзь.
– Сёння мы стаім пад сонечным небам, а 85 гадоў таму на гэтым месцы ішлі крывапралітныя баі, якія дазволілі на некаторы час стрымаць нашэсце карычневай чумы на нашу Радзіму. У герояў тых часоў гэта атрымалася, – адзначыў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксей Гуйда.
Ён падкрэсліў, што аўтапрабег праводзіцца дзякуючы патрыёту, энтузіясту Эдуарду Цярэшку, заклікаў суайчыннікаў раўняцца на такіх людзей і ўсяляк падтрымліваць падобныя ініцыятывы. Звяртаючыся да моладзі, Аляксей Гуйда таксама заклікаў юнакоў і дзяўчат «працягнуць вялікую справу». Бо толькі сумесныя намаганні дапамогуць ніколі не дапусціць паўтарэння памылак, якія здараліся ў гісторыі.
– Гісторыя беларускай зямлі захоўвае ў сабе мноства трагічных і гераічных старонак. Незагойнай ранай у сэрцах усіх пакаленняў беларусаў адгукаюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Тут, на нашай зямлі, фашысцкія захопнікі, прайшоўшы палову Еўропы, упершыню сутыкнуліся з самым лютым і жорсткім супрацівам і панеслі найбуйнейшыя страты. Тут, на акупаваных тэрыторыях, апанаваныя помстай, яны асабліва бязлітасна распраўляліся з мірным насельніцтвам: жанчынамі, старымі, дзецьмі. Знішчаныя і азлобленыя, уцякалі, пакідаючы за сабой выпаленую зямлю. 85 гадоў мінула з моманту гераічнай абароны Дзісненскага рубяжа і подзвігу байцоў Полацкага ўмацаванага раёна. У першыя дні ліпеня на паласе Полацкага ўмацаванага раёна нямецкія войскі пачалі агульнае наступленне. Нягледзячы на колькасную перавагу, масіраваныя абстрэлы і лютыя атакі, акупантам не ўдалося зламаць супраціў абаронцаў, – нагадаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дземідаў. – Праз восем з паловай дзесяцігоддзяў, стоячы на месцы крывапралітных баёў, мы аддаём даніну глыбокай павагі мужнаму пакаленню абаронцаў Айчыны, якія цаной свайго жыцця падарылі нам магчымасць ствараць, працаваць, выхоўваць дзяцей і ўнукаў пад мірным небам.
Кіраўнік дэпутацкага корпуса рэгіёна дадаў, што дзякуючы моцнай пазіцыі кіраўніцтва краіны Беларусь мае статус моцнай і незалежнай дзяржавы, стала востравам бяспекі і міралюбівай палітыкі, дзе ў грамадзян ёсць упэўненасць у будучыні. А людзей, якія тут жывуць, аб’ядноўвае вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю малую радзіму і ў цэлым рэспубліку мацнейшай і прыгажэйшай.
Маршрут аўтапрабегу пралягае праз населеныя пункты Міёрскага і Полацкага раёнаў, месцы воінскай славы, мемарыяльныя комплексы – тэрыторыі, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны сталі арэнамі жорсткіх баёў. Калона зробіць прыпынкі ў гарадскім пасёлку Ветрына, каля ДОТа побач з ім, у Полацкім пагранічным атрадзе, дзе азнаёміцца з яго дзейнасцю, а таксама каля ДОТа паблізу вёскі Кутняны. Пасля наведвання Кургана Бессмяротнасці ў самым старажытным горадзе краіны Полацку і іншых месцаў памяці і смутку ўдзельнікі аўтапрабегу накіруюцца да мемарыяльнага знака «Смерць фашызму».
"Витебские вести"