Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
"Белавія" змяніла ўмовы правозу спартыўнага рыштунку

02.03.2023

"Белавія" змяніла ўмовы правозу спартыўнага рыштунку


"Белавія" змяніла ўмовы правозу спартыўнага рыштунку, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

"З сённяшняга дня дадатковы збор за правоз аднаго камплекта спартыўнага рыштунку для тарыфаў PROMO і LIGHT складае 50 еўра, для брэнда SMART - 25 еўра. Для тарыфаў FLEX і BUSINESS плата за такую паслугу не спаганяецца", - адзначаецца ў паведамленні.

Размова ідзе пра рыштунак для гольфа, стральбы з лука, снаўборда, тэніса, сквоша, бадмінтона, фехтавання, пра веласіпеды, водныя лыжы, скейтборды, ролікавыя і спартыўныя канькі, а таксама пра лыжны і хакейны рыштунак.

Іншы спартыўны рыштунак правозіцца з даплатай 50 еўра за кожны камплект ва ўсіх тарыфах.

"За кожны наступны камплект спартыўнага рыштунку спаганяецца збор 50 еўра (ва ўсіх тарыфных брэндах). Вага аднаго камплекта не павінна перасягаць 23 кг і габарыты ў суме трох вымярэнняў - 210 см. За невыкананне ўстаноўленых норм спаганяецца збор 50 еўра за кожнае перавышэнне", - паведмілі ў прэс-службе.

Новыя правілы будуць дзейнічаць для білетаў, аформленых з 1 сакавіка.