Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Аляксандр Рагожнік: "З улікам рапсу і кукурузы Віцебская вобласць плануе намалаціць 1.2 млн т збожжа"

21.07.2026

Аляксандр Рагожнік: "З улікам рапсу і кукурузы Віцебская вобласць плануе намалаціць 1.2 млн т збожжа"

– З улікам рапсу і кукурузы Віцебская вобласць плануе намалаціць 1,2 млн т збожжа, – заявіў на рэспубліканскай селектарнай нарадзе старшыня аблвыканкама Аляксандр Рагожнік. – Сёлета амаль у тры разы павялічаны плошчы пад вырошчванне кукурузы на зерне – да 31 тыс. га, што дазволіць павысіць якасць кармавой базы для жывёлагадоўлі. У наступным годзе плануецца павялічыць плошчы да 50 тыс. га.

На сёння ўбрана 84 % плошчаў азімага ячменю, рапсу – 16 %, лён выцераблены на 27 % пасеваў.

Гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў складае 99 %, дзяржаўны тэхнічны агляд прайшлі 97 % агрэгатаў. Вялікую дапамогу ў рамонце тэхнікі аказалі прамысловыя прадпрыемствы, спецыялісты Мінабароны, сілавога блока – імі падрыхтавана 358 адзінак, што практычна складае 40 % парку. У жніве будуць удзельнічаць 62 новыя камбайны. Гатоўнасць збожжасушыльных комплексаў – 98 %.

Да ўборачнай кампаніі прыцягнута больш за 920 чалавек з прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый.

Адначасова з жнівом вядзецца падрыхтоўка глебы да сяўбы азімага рапсу пад ураджай 2027 года – узарана больш за 9 тыс. га. Пад крыжакветную культуру будзе адведзена не менш за 60 тыс. га.

"Віцебскія весці"