Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Ад уз'яднання беларусаў да ўпэўненага погляду ў будучыню: Зміцер Дзямідаў сустрэўся са студэнтамі ПДУ ў рамках адзінага дня інфармавання

10.09.2026

Ад уз'яднання беларусаў да ўпэўненага погляду ў будучыню: Зміцер Дзямідаў сустрэўся са студэнтамі ПДУ ў рамках адзінага дня інфармавання

Выступаючы перад калектывам і студэнтамі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў агучыў ключавыя гістарычныя і палітычныя аспекты ўз'яднання беларусаў.

– Напярэдадні Дня народнага адзінства важна яшчэ раз узгадаць падзеі таго перыяду. Бо мы павінны ведаць і памятаць нашу гісторыю, нашы карані, – задаў тон размове спікер.

Дзмітрый Дзямідаў падкрэсліў, што паводле Рыжскага мірнага дагавора, падпісанага 18 сакавіка 1921 года без удзелу беларускай дэлегацыі, амаль палова тэрыторыі Беларусі, на якой больш за 70 % карэннага насельніцтва складалі беларусы, адышла да Польшчы. Беларускую нацыю падзялілі штучна і супраць яе волі. Але самае страшнае: заходнія беларусы апынуліся на мяжы знікнення менавіта як беларусы, як нацыя.

Перыяд польскага панавання пакінуў найцяжэйшы след у народнай памяці. На тэрыторыі Заходняй Беларусі праводзілася жорсткая палітыка этнацыду – мэтанакіраванага знішчэння нацыянальнай ідэнтычнасці. Беларусам забаранялі размаўляць на роднай мове, гвалтоўна закрывалі праваслаўныя храмы і школы, а любыя спробы адстаяць свае правы караліся. Сімвалам гэтай жорсткасці стаў канцлагер «Бяроза-Картузская» – адзін з першых у свеце, які стаў змрочным прататыпам фашысцкіх лагераў.

Ва ўмовах сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту беларускі народ не зламаўся. Магутны партызанскі рух супраціву і імкненне людзей жыць у адзінай дзяржаве даказалі: беларусы сфарміраваліся як сталая нацыя, гатовая да самастойнага стваральніцтва.

– Нягледзячы на ўсе намаганні польскіх улад, беларускаму народу ўдалося захаваць этнакультурнае адзінства. Паміж жыхарамі Усходняй і Заходняй Беларусі не існавала непераадольных супярэчнасцяў. Этнічна, гістарычна і духоўна гэта быў адзіны маналітны народ, – акцэнтаваў увагу старшыня абласнога Савета дэпутатаў.

Дзмітрый Дзямідаў дэталёва спыніўся на пытаннях сацыяльна-эканамічнага пераўтварэння на вызваленых землях. Ён адзначыў, што за кароткі час на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі функцыянавалі каля 430 калгасаў, была створана сістэма бясплатнай медыцынскай дапамогі, адкрыліся тысячы школ з выкладаннем на беларускай мове.

– У далёкім 1939 годзе нашы продкі адстаялі сваё права «людзьмі звацца», і цяпер мы будуем знешнюю і ўнутраную палітыку на аснове сваіх інтарэсаў, – сказаў кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны.

Падводзячы вынікі, Дзмітрый Дзямідаў падкрэсліў, што сучасная Беларусь – адна з нямногіх дзяржаў свету, якая здолела забяспечыць поўную харчовую бяспеку; яна ўваходзіць у топ сусветных экспарцёраў сельскагаспадарчай прадукцыі, развівае высокія тэхналогіі, машынабудаванне і нават асвойвае атамную і касмічную сферы.

– Ва ўмовах, калі сучасныя дзяржавы зноў усё часцей падвяргаюцца ціску з боку больш моцных сусветных гульцоў, а народы губляюць сваю Радзіму, традыцыі і каштоўнасці, страчваючы нацыянальную ідэнтычнасць, мы мірна і стваральна будуем сваю будучыню. І ад асабістай адказнасці і дысцыпліны кожнага з нас на сваім рабочым месцы, ад нашай уцягнутасці і актыўнасці залежыць, якой будзе наша любімая Радзіма – Рэспубліка Беларусь, у якой краіне будуць жыць нашы дзеці, – рэзюмаваў спікер.

"Віцебскія весці"