Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Докшыцкі раён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Віцебскай вобласці. Яго плошча складае 2239 квадратных кіламетраў. Адлегласць паміж крайнімі кропкамі поўначы і поўдня – 55 кіламетраў, усходу і захаду – 75. 46 працэнтаў тэрыторыі займаюць лясы. У раёне бяруць пачатак і цякуць рэкі Бярэзіна, якая ўпадае ў Днепр, Вілія – прыток Нёмана, Поня і Сэрвач.
Ёсць 11 прыродных азёр: Сэрвач, Плаўна, Вольшыца, Межужол, Дамашкоўскае, Станіслаўскае, Чорнае, Маскавіца, Вішнеўскае, Медзазол, Манец.
Бярэзінскі біясферны запаведнік, размешчаны на тэрыторыі раёна, займае 40714 гектары, або 18 працэнтаў ад агульнай плошчы. Лясныя ўгоддзі займаюць плошчу 120617 гектараў, што складае 53 працэнтаў тэрыторыі раёна.
Плошча сельгасугоддзяў раёна складае 71,3 тысяч гектараў, у тым ліку: ворная зямля – 40,9 тысячы, лугавыя землі – 30,0 тысячы гектараў. 77 працэнтаў зямель раёна займаюць супясчаные і пясчаныя глебы, 18 працэнтаў – тарфянікі, 4 працэнты – сугліністыя глебы. З карысных выкапняў у раёне ёсць торф, гліна, жвір.
На 01.01.2023 года на тэрыторыі раёна пражывала 21,0 тысячы чалавек, у т.л. у горадзе Докшыцы – 6,8 тысячы, у г.п. Бягомль – 2,5 тысячы, у сельскай мясцовасці – 11,8 тысячы чалавек.