Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211722, г. Докшицы,
ул. Ленинская, д. 31
Телефон приемной:
8 (02157) 3-25-10  c 8.00 до 17.00
Телефон-факс:
8 (02157) 3-25-11 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitobl.by (для деловой переписки)

Костёл в г.Докшицы Районный исполнительный комитет Фонтан на центральной площади Автовокзал г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Главная / Службы и структурные подразделения / РОЧС / Информация для населения
8 октября 2019

Восеньскія балі юных ратавальнікаў Докшиччины

Напярэдадні 18-годдзя Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных работнікі Докшыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі моладзевага руху арганізавалі і правялі «Восеньскія балі юных ратавальнікаў» ў сярэдняй школе №2 горада Докшыцы і Бягомльскай сярэдняй школе.

Пазнаёміўшы рабят са святочнай праграмай, актывісты моладзевага руху распавялі дзецям аб дзейнасці арганізацыі юных выратавальнікаў, правялі прэзентацыю часопіса «Юны выратавальнiк». Выступілі з творчымі нумарамі, паказалі відэафільмы, а таксама паведамiлi маладому пакаленню пра добрыя справы, праведзеныя у Докшыцкім раёне. Таксама юныя выратавальнiкi правялі сярод рабят віктарыну "Пытанне - адказ", падчас якой ўдзельнікам мерапрыемства неабходна было адказаць на падступныя пытанні па бяспецы жыццядзейнасці.

Выратавальнікі не пакінулі без увагі і пытанні бяспекі. У ходзе віктарыны «Дзе логіка?», навучэнцы распавядалі пра свае дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару, а таксама, што неабходна гаварыць па тэлефоне падчас выкліку выратавальнікаў пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі. Школьнікі распавядалі пра карысць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Прадстаўнікі службы выратавання расказалi падрастаючаму пакаленню аб правілах карыстання вогнетушыцелем, а таксама якія надзвычайныя сітуацыі можна ліквідаваць з яго дапамогай. Пазнаёмілі з мабільным дадаткам «МНС Беларусі: Дапамога побач».

У завяршэнні святочных мерапрыемстваў былі падведзены вынікі. Выратавальнікі не ўпусцілі магчымасць і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі вучням школ пасведчанні членаў Докшыцкага раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, а таксама памятныя падарункі.

Интернет-ресурсы