Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Докшицкий районный исполнительный комитет
Главная / Вопрос - ответ / Архив «Вопрос-ответ»
Главная / Вопрос - ответ / Архив «Вопрос-ответ»
16 января 2017

Сацыяльнае забеспячэнне. Калі каму на пенсію

Сацыяльнае забеспячэнне 

Калі каму на пенсію 

З 1 студзеня 2017 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 137 “Аб удасканаленні пенсіённага забеспячэння”. Аб змяненнях у пенсійным заканадаўстве, якія ён прадугледжвае, наша інтэрв’ю з начальнікам аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльным забеспячэнні райвыканкама Таццянай Лісіца. 

– Таццяна Антонаўна, як вядома, галоўным ва Указе з’яўляецца павышэнне пенсійнага ўзросту. Раскажыце, калі ласка, як гэта будзе ажыццяўляцца на практыцы?

– Павышэнне будзе праходзіць паступова, з 1 студзеня кожнага года – на шэсць месяцаў, адначасова для абодвух палоў, з захаваннем пяцігадовай розніцы ў пенсійных узростах у мужчын і жанчын. У выніку павышэнне закончыцца ў другой палове 2022 года. Далей мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, жанчыны – у 58 гадоў.

Трэба сказаць, што павышэнне пенсійнага ўзросту з мэтай забеспячэння аднолькавага, роўнага падыходу прадугледжана для ўсіх катэгорый грамадзян. Адначасова з агульнаўстаноўленым падымаецца і пенсійны ўзрост для назначэння льготных (датэрміновых) працоўных пенсій па ўзросце і за выслугу гадоў у адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь “Аб сацыяльнай абароне”, “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый”, “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь”. Пенсійны ўзрост, які дае права на атрыманне названых відаў пенсій, таксама павышаецца штогод з 1 студзеня на 6 месяцаў, але не больш чым на 3 гады ў агульнай складанасці.

– Пры налічэнні пенсіі вялікую ролю адыгрывае стаж працы грамадзяніна. Якія яго віды вылучаюцца ў прававых актах нашай краіны?

– На першым месцы знаходзіцца, канечне, страхавы стаж. Менавіта ён дае права на працоўную пенсію пры дасягненні пенсійнага ўзросту. Тут улічваецца перыяд дзейнасці застрахаванай асобы на працягу жыцця, калі яна выплачвала страхавыя ўзносы ў дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым, калі сярэднямесячны фактычны заробак, з якога гэтыя ўзносы выплачваліся, аказаўся ніжэйшым за мінімальную заработную плату, устаноўленую заканадаўствам, выкарыстоўваецца паправачны каэфіцыент.
У страхавы стаж уключаюцца таксама перыяды працы ў СССР. З 1 студзеня 2016 года мінімальны страхавы стаж, неабходны для налічэння працоўнай пенсіі па ўзросце, павялічаны з 15 гадоў да 15 гадоў 6 месяцаў. А пачынаючы з 1 студзеня 2017 года, ён паступова штогод будзе расці на 6 месяцаў пакуль не дасягне 20 гадоў.

Што датычыцца страхстажу пры назначэнні працоўных пенсій па інваліднасці і страты кармільца, то захаваны ранейшыя патрабаванні. Яго павелічэнне не закранула таксама сацыяльна слабыя катэгорыі асоб: бацькоў дзяцей-інвалідаў, інвалідаў з дзяцінства і шматдзетных маці пяцярых дзяцей. Ім па-ранейшам для назначэння датэрміновых пенсій па ўзросце патрабуецца пяць гадоў страхавога стажу.

Ёсць яшчэ спецыяльны стаж. Гэта агульны час працы ў вызначаных умовах (цяжкіх, складаных), на вызначаных пасадах. З улікам гэтага віду стажу налічваюцца пенсіі па ўзросце на льготных умовах у сувязі з асаблівымі ўмовамі працы і за выслугу гадоў, якія з’яўляюцца асаблівым відам спецстажу.

Таксама вельмі важнае значэнне мае агульны стаж. Гэта сумарная даўжыня працоўнай і іншай грамадска-карыснай дзейнасці, незалежна ад перапынкаў, прычын звальнення і характару працы. У агульны стаж залічваюцца: служба ў арміі, час атрымання прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі пры дзённай форме навучання, дапамогі па беспрацоўі, але не больш за шэсць месяцаў, водпускі па доглядзе за дзіцем да дасягнення ім трох гадоў, але яны не павінны быць у агульнай складанасці даўжэйшымі за дзевяць гадоў. У яго ўваходзіць таксама догляд за інвалідам 1-й групы ці дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, састарэлым, якому ўжо за 80-т гадоў і МРЭК або УКК далі заключэнне на неабходнасць пастаяннага догляду за ім.

– Пры якіх умовах назначаецца працоўная пенсія?

– Для кожнага віду гэтай пенсіі ўстаноўлены вызначаныя ўмовы яе назначэння. Напрыклад, для пенсіі па ўзросце, акрамя мінімальнага страхавога стажу, патрэбны яшчэ агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост, наяўнасць агульнага стажу работы для мужчын не менш за 25 гадоў, для жанчын – 20 гадоў.

Калі грамадзяніну страхавога стажу не хапае, ён мае права яго дапрацаваць. Толькі трэба памятаць, што працягласць стажу, якая патрабуецца, будзе вызначацца на дату паўторнага звароту за назначэннем пенсіі. Калі страхавога стажу зусім няма, назначаецца сацыяльная пенсія: жанчынам у 60 гадоў, мужчынам у 65 гадоў.

Пытанні задавала Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Дата нараджэння

Час выхаду на пенсію

Пенсійны узрост, гадоў

мужчыны

жанчыны

мужчыны

жанчыны

мужчыны

жанчыны

З 1 студзеня
па 30 чэрвеня
1957 года

З 1 студзеня па 30 чэрвеня 1962 года

З 1 ліпеня
па 31 снежня 2017 года

60,5

55,5

З 1 ліпеня
па 31 снежня
1957 года

З 1 ліпеня
па 31 снежня
1962 года

З 1 ліпеня
па 31 снежня
2018 года

61

56

З 1 студзеня
па 30 чэрвеня
1958 года

З 1 студзеня
па 30 чэрвеня
1963 года

З 1 ліпеня
па 31 снежня 2019 года

61,5

56,5

З 1 ліпеня
па 31 снежня
1958 года

З 1 ліпеня
па 31 снежня
1963 года

З 1 ліпеня
па 31 снежня
2020 года

62

57

З 1 студзеня
па 30 чэрвеня
1959 года

З 1 студзеня
па 30 чэрвеня
1964 года

З 1 ліпеня
па 31 снежня
2021 года

62,5

57,5

З 1 ліпеня
па 31 снежня
1959 года
і маладзей

З 1 ліпеня
па 31 снежня 1964 года
і маладзей

З 1 ліпеня 2022 года

63

58