Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Докшицкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
Главная / Новости / Новости района
16 декабря 2022

80 лет назад партизанская бригада «Железняк» освободила г.п. Бегомль от немецко-фашистских захватчиков

Найбуйнейшай аперацыяй праслаўленай партызанскай брыгады “Жалязняк” стала вызваленне 17 – 20 снежня 1942 года раённага цэнтра Бягомль. У Бягомльскім музеі народнай славы пра гэта напамінае гістарычны зборнік “У лясах Бягомля” – выданне газеты “Савецкі патрыёт”,  якое пабачыла свет у 1944 годзе і змяшчае карту вызвалення пасёлка.

Бягомль меў вялікае значэнне для акупантаў у барацьбе з партызанскім рухам, бо быў звязаны з Мінскам, Віцебскам, Барысавам, Докшыцамі, Лепелем, Даўгінавам аўтамабільнымі дарогамі. Фашысты маглі ператварыць яго ў пункт для канцэнтрацыі карных войскаў.

Акупіраваны пасёлак стаў раённым цэнтрам нямецка-паліцэйскага кіравання. Тут фашысты абсталявалі свае ўстановы і для падтрымання парадку размясцілі гарнізон. Па раёне раскінулася сетка валасных упраўленняў з невялікімі паліцэйскімі гарнізонамі.

У хуткім часе пасля пачатку вайны на Бягомльшчыне з’явіліся першыя партызанскія групы, і нямецкія ўлады прымалі шматлікія меры па іх ліквідацыі, у тым ліку прачышчаючы лясныя масівы ў наваколлі з дапамогай сабак. А дзейнасць партызанскага руху толькі пашыралася.

У адплату акупанты знішчалі лясныя населеныя пункты разам з жыхарамі. Дзясяткі дзён на шыбеніцах віселі ні ў чым не вінаватыя мірныя людзі.

Увабраўшыся ў моц, народныя мсціўцы перайшлі да наступлення.

Читать далее:   https://www.dokshitsy.by/2022/12/osvobodila-g-p-begoml-ot-nemecko-fashistskix/