Единый день голосования

Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211722, г. Докшицы,
ул. Ленинская, д. 31
Телефон приемной:
8 (02157) 3-25-10  c 8.00 до 17.00
Телефон-факс:
8 (02157) 3-25-11 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitobl.by (для деловой переписки)

Фонтан на центральной площади Районный исполнительный комитет Костёл в г.Докшицы Автовокзал г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Фонтан на центральной площади
Районный исполнительный комитет
Костёл в г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
30 марта 2023

Пракуратура раёна праверыла захаванасць жывёлы, тэхнікі і парадак на аб’ектах сельскагаспадарчых арганізацый

Праверкі прайшлі ў мэтах выканання ўказанняў Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, даручэнняў Кіраўніка дзяржавы і ў адпаведнасці з указаннямі пракуратуры Віцебскай вобласці. Пракуратура наведала сем з васьмі сельгасарганізацый раёна – за выключэннем ААТ “Таргуны”.

Устаноўлена, што не ўсе гаспадаркі выканалі патрабаванні рашэння Віцебскага аблвыканкама № 442 ад 23 жніўня 2022 года, паводле якога неабходна было да 25 верасня таго ж года завяршыць рамонт памяшканняў для ўтрымання буйной рагатай жывёлы, прывесці ў належны стан знешні выгляд будынкаў, пабудоў, выгульных і адкормачных пляцовак.

Напрыклад, адна з арганізацый пачала рамонт фермы яшчэ ў 2020-м – замену вокнаў, дзвярэй, стойлавага абсталявання і інш., аднак да гэтага часу работы не завершаны: аконныя і дзвярныя праёмы забіты плёнкай, дах працякае, пры гэтым у памяшканні стаіць маладняк. Вакол раскідана будаўнічае смецце.

На ферме з маладняком у другой арганізацыі бакавыя дзверы наогул адсутнічалі.

Маюць месца грубыя парушэнні ветэрынарнага заканадаўства: жывёламагільнік у адной з гаспадарак знаходзіцца ў разбураным стане, уязная брама адсутнічае, вечка над біятэрмічнай ямай таксама.

У кожнай сельгасарганізацыі раёна створаны мабільныя групы для кантролю за навядзеннем парадку на тэрыторыях машынных двароў і ходам падрыхтоўкі рамонтна-абслуговых баз да работы ў зімовых умовах. Але ўскладзеныя на іх функцыі выконваюцца не ў поўным аб’ёме. Так, плугі, якія захоўваліся на адным мехдвары, былі пафарбаваны паверх неачышчанай зямлі. Наогул, тэхніка няякасна афарбавана ў чатырох сельгасарганізацыях.

Не ўсюды выконваюцца патрабаванні заканадаўства аб захаванасці ўласнасці. Да прыкладу, трактар, што рамантаваўся з лістапада мінулага года, знаходзіўся ў разабраным выглядзе на мехдвары, тэрыторыя якога не мела суцэльнай агароджы. У памяшканні для захоўвання камбайнаў гэтай жа арганізацыі бакавыя дзверы з унутранага боку былі звязаны дротам так, што ўтваралася шчыліна, праз якую быў магчымы доступ староннім асобам да тэхнікі.

У некаторых гаспадарках у аварыйным стане знаходзяцца гаражы (навесы) для захоўвання тэхнікі, уваходныя вароты ў майстэрні.

Амаль усюды тэхніка, змешчаная на рамонт ці тэхнічнае абслугоўванне, устанаўліваецца на выпадковыя прадметы.


Намеснiк пракурора
Докшiцкага раёна
Н.В.Мiцько

Интернет-ресурсы