Единый день голосования

Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211722, г. Докшицы,
ул. Ленинская, д. 31
Телефон приемной:
8 (02157) 3-25-10  c 8.00 до 17.00
Телефон-факс:
8 (02157) 3-25-11 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitobl.by (для деловой переписки)

Районный исполнительный комитет Фонтан на центральной площади Автовокзал г.Докшицы Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Главная / Новости / Новости района
24 декабря 2024

Туристический информационный центр открылся в Докшицком районе

У раёне пачаў дзейнічаць турыстычны інфармацыйны цэнтр. Што сабой уяўляе новая ўстанова, чым яна будзе займацца, з якімі пытаннямі сюды можна звяртацца? Пра ўсё гэта падрабязна расказала дырэктар ТІЦ Святлана Ігнацкая.

– Галоўная задача турцэнтра – арганізацыя і папулярызацыя ўнутранага турызму, развіццё супрацоўніцтва з суб’ектамі турыстычнай індустрыі і юрыдычнымі асобамі, правядзенне маркетынгавай дзейнасці, рэалізацыя дзяржаўных праграм, папулярызацыя нацыянальнай гісторыі, культуры, народных традыцый. У прыватнасці, будзем прадастаўляць шырокую інфармацыю аб турыстычным патэнцыяле Докшыччыны, яе мінулым, славутасцях і турыстычных паслугах, якія мы гатовы аказваць гасцям. Турцэнтр дае ім поўную, дакладную інфармацыю пра мясцовыя маршруты, сродкі перамяшчэння, транспартнае забеспячэнне, харчаванне, магчымасці для здаровага адпачынку.

– Святлана Васільеўна, па якіх кірунках будзе арганізавана дзейнасць ТІЦ?

– Пастановай Міністэрства спорту і турызму ўведзена адзіная класіфікацыя трынаццаці відаў турызму, якія мы і будзем развіваць. У пералік уваходзяць аграэкатурызм, актыўны турызм, які ўключае пешыя, веласіпедныя, водныя і іншыя падарожжы па распрацаваных маршрутах, а таксама гастранамічны, дзелавы, гісторыка-культурны, лячэбна-аздараўленчы і медыцынскі, адукацыйны, прамысловы, экалагічны, паляўнічы, рэлігійны і самы масавы – падзейны. Наша задача, каб знакавыя падзеі, прарэкламаваныя і прэзентаваныя належным чынам, зацікавілі гасцей і накіравалі іх у наш раён. Акрамя гэтага, па ідэі Мінспорту, кожны месяц года будзе праходзіць пад знакам вызначанага віду турызму. Напрыклад, у снежні зроблены акцэнт на гастранамічны.

– Якія бліжэйшыя планы ў дзейнасці цэнтра?

– Будзем працаваць над выкананнем даведзеных прагнозных паказчыкаў дзяржаўнай праграмы “Беларусь гасцінная” на 2021-2025 гады. Працягваем рэалізоўваць пілотны абласны праект “Васільковы край”. Абавязкова паўдзельнічаем у вясенняй выставе-кірмашы турыстычных паслуг “Адпачынак-2025”, рэспубліканскай акцыі “Падарожнічай. Адчуй. Натхняйся”, міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, “Вішнёвым фестывалі” ў Глыбокім, а таксама разнастайных інвестыцыйных форумах і праектах. У лістападзе разам з загадчыкам сектара спорту і турызму райвыканкама Віктарам Гаўрыловічам удзельнічалі ў ІІІ Форуме турыстычных інфармацыйных цэнтраў. Падчас мерапрыемства даведаліся, як працуюць ТІЦ у Мінску і Маладзечне, а таксама мелі магчымасць пераняць вопыт калег. На сённяшні дзень у Беларусі функцыянуе 35 турыстычных інфармацыйных цэнтраў, з якіх большасць дзейнічае ў нашай Віцебскай вобласці.

Шмат работ па раскрыцці турыстычнага патэнцыялу будзе ініцыявана ў раёне. Гэта добраўпарадкаванне і абсталяванне турыстычных аб’ектаў, пад’ездаў да іх, абуладкаванне веласіпедных парковак. Спадзяёмся на актыўнае супрацоўніцтва ў гэтым кірунку прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Знаходзіцца ТІЦ у будынку Докшыцкай ДЮСШ па адрасе: вул. Школьная, 19. Патрэбную інфармацыю па арганізацыі экскурсіі па раёне і не толькі можна атрымаць па нумары 5-70-51, а таксама на ўкладцы афіцыйнага сайта райвыканкама. Чакае падпісчыкаў і акаўнт у Інстаграме.

dokshitsy.by

Интернет-ресурсы