Адрес: 211722, г. Докшицы,
ул. Ленинская, д. 31
Телефон приемной:
8 (02157) 3-25-10 c 8.00 до 17.00
Телефон-факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitobl.by (для деловой переписки)
22 ліпеня ў гарадскім паселку Бягомль адбыўся адкрыты раённы фестываль народнай творчасці “Бягомльшчына родная, музычная, народная”. У рамках фестывалю прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню нараджэння гарадскога пасёлка.
На пляцоўцы ГДК працавалі тэматычныя пляцоўкі: народных майстроў з майстар-класамі, выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, дзіцячыя атракцыены.
Работнікі Бягомльскай гарпасялковай бібліятэкі імя П.Панчанкі прапанавалі экскурсію на радзіму паэтаў-землякоў “Ёсць у кожнага свой незабыўны, абжыты куток” (г.п. Бягомль – в. Маргавіца). У Бягомльскім музеі народнай славы прайшоў “круглыстол” з удзелам народных майстроў.
Святочныя мерапрыемствы пачаліся з урачыстага мітынга і традыцыйнага малебна каля памятнага знака, пасля якога ўдзельнікі святочных мерапрыемстваў накіраваліся да галоўнай пляцоўкі, дзе адбылася прэзентацыя арганізацый Бягомльскага сельсавета. Падчас правядзення мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне актыўных жыхароў гарадскога паселка, народных майстроў, якяі прынялі ўдзел у свяце. На сцэне гарпаселка выступілі - ВІА “Скіфы” з Пастаў, “Анамалія” з Маладзечна і “8 рэгіён” з Бягомля. Фіналам святочнага мерапрыемства стала канцэртная праграма беларускага гурта “Дразды”.