Адрес: 211722, г. Докшицы,
ул. Ленинская, д. 31
Телефон приемной:
8 (02157) 3-25-10 c 8.00 до 17.00
Телефон-факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitobl.by (для деловой переписки)
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — галоўнае дзяржаўнае свята, адзначаецца якое 3 ліпеня — у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Напярэдані ва ўсіх сельскіх саветах раёна прайшлі тэматычныя мітынгі з ускладаннем кветак да памятнікаў і абеліскаў, святочныя канцэрты.
3 ліпеня святочныя мерапрыемствы пачаліся з мітынга памяці на мемарыяльным комплексе “”Шунеўка”.
Па галоўнай вуліцы раённага цэнтра працоўныя калектывы горада і раёна прайшлі святочным шэсцем да канцэртнай пляцоўкі на бераг возера, дзе ўсіх чакаў тэматычны святочны канцэрт “Квітней, Докшыцкі край!”.
У парку “Заазёрны” працавалі тэматычныя пляцоўкі-прэзентацыі арганізацый Докшыччыны. Увечары на сцэне амфітэатра падвялі вынікі агляда-конкурсу “Таленты Докшыччыны”. Уладальнікам Гран-пры стаў калектыў Крулеўшчынская сярэдняй школы. Жыхары і госці Докшыцкага краю далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Выканаем Гімн Рэспублікі Беларусь разам”, па завяршэнні якой начное неба над Докшыцамі расквеціў святочны салют.