25 сентября 2023
22 верасня ў аграгарадку Барсукі ўпершыню
прайшло Свята бульбы.
Работнікі ўстаноў культуры раёна, мясцовыя
жыхары і ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у раённай выставе-конкурсе “Бульбяны
карагод”, тэматычнай віктарыне. Падчас святочнага мерапрыемства ўшанавалі самых
малодшых і самых старэйшых жыхароў Барсукоў. Яскравым і запамінальным стала
выступленне народнага вакальнага ансамбля “Землякі” Параф’янаўскага СДК і
салістаў Барсукоўскага СДК.