Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Фонтан на центральной площади Костёл в г.Докшицы Автовокзал г.Докшицы Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Костёл в г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Главная / Докшицы – здоровый город

Докшицы – здоровый город

Комплексный план основных мероприятий по реализации проекта «Докшицы – здоровый город» на 2020-2024 г.г.

Стартаваў новы праект


Здароўе кожнага чалавека лічыцца здабыткам любой дзяржавы і з’яўляецца адным з важнейшых паказчыкаў узроўню жыцця ў ёй. У нездаровай нацыі не можа быць эканамічнага дабрабыту, таму гэта праблема не толькі медыцынская, а яшчэ і сацыяльна-эканамічная, якая закранае ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека. Сусветная арганізацыя аховы здароўя распачала праект “Здаровыя гарады”, з дапамогай якога плануецца дасягнуць сістэмнага падыходу да прафілактыкі захворванняў, палепшыць санітарныя ўмовы пражывання, скараціць забруджванне навакольнага асяроддзя, пасадзейнічаць павышэнню фізічнай актыўнасці насельніцтва, папулярызаваць здаровае харчаванне.

Праект дзейнічае ўжо на працягу 30-ці гадоў, ахоплівае 1800 гарадоў у 55 краінах свету. Сёлета да праекта далучыліся і Докшыцы.

– У нашай краіне, як, дарэчы, і ва ўсім свеце, павялічваецца колькасць неінфекцыйных захворванняў, – падкрэсліла памочнік урача-валеолага РЦГіЭ Алеся Шыталь. – Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, амаль дзве трэці (63 працэнты) смяротнасці абумоўлена сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Акрамя гэтага, у Беларусі высокі працэнт тых, хто курыць, ужывае алкаголь, пакутуе на атлусценне. Усё гэта спрыяе развіццю хвароб сэрца і сасудаў.

Галоўная задача праекта – мабілізаваць не толькі дзяржаўныя і іншыя афіцыйныя структуры, але і насельніцтва на рашэнне праблем, звязаныях са здароўем.Трэба мяняць адносіны людзей да асабістага здароўя і дапамагаць ім у гэтым. Мы, як ініцыятары, стварылі стартавую інфармацыйную пляцоўку праекта – метадычны комплекс для арганізацыі работы на месцах. Ён уключае ў сябе разнастайныя прафілактычныя мерапрыемствы па карэкцыі фактараў рызыкі і пытаннях здаровага ладу жыцця.

Праект “Докшыцы – здаровы горад” будзе ажыццяўляцца на працягу 2020-2024 гадоў. Чакаецца, што ў ходзе яго рэалізацыі павялічыцца працягласць жыцця насельніцтва – да 77,8 гадоў, знізіцца ўжыванне тытуню сярод асоб ва ўзросце ад 16 гадоў, а таксама каэфіцыент смяротнасці працаздольнага насельніцтва.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ


«Знать, чтобы жить» – под таким названием в детской библиотеке состоялась интерактивная игра


Пад такой назвай у рамках праекта “Докшыцы – здаровы горад” у дзіцячай бібліятэцы адбылася інтэрактыўная гульня. У ёй прынялі ўдзел дзевяцікласнікі СШ № 1 г. Докшыцы. Тэма, якая абмяркоўвалася з падлеткамі ў час такой нефармальнай сустрэчы, – хранічнае інфекцыйнае захворванне, выкліканае вірусам імунадэфіцыту чалавека.
Пра тое, што такое ВІЧ-інфекцыя, нагадала дзецям метадыст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алёна Занько. Юнакі і дзяўчаты з цікавасцю слухалі пра сур’ёзную праблему, што губіць чалавека, які абыякава адносіцца да свайго і здароўя блізкіх. Затым, раздзяліўшыся на каманды, з задавальненнем выконвалі розныя заданні на тэму прафілактыкі ВІЧ/СНІД: малявалі насценную газету, адказвалі на пытанні і нават выказвалі свае меркаванні наконт гэтай сусветнай праблемы. У час мерапрыемства арганізатары прадэманстравалі відэасюжэт пра тое, як перадаецца СНІД. І ў чарговы раз пераканаліся, што ён не разносіцца ні праз сяброўскі поціск рук, ні камарамі, ні праз паветра, ні праз адзенне, а толькі цераз кроў – ад носьбітаў ВІЧ-інфекцыі да здаровага чалавека.
– Інтэрактыўная гульня спадабалася ўсім, – падзяліўся вучань 9 класа Віталь Плыгаўка. – Адна справа, калі проста ў размове чуеш пэўныя лічбы, і зусім іншая, калі інфармацыю ўспрымаеш з дапамогай відэаролікаў, дзе ўбачанае прымушае суперажываць, думаць і рабіць выснову, уласны выбар асабістага жыцця і правіл паводзін.

 

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.Фота аўтара.

 

http://www.dokshitsy.by/2020/01/interaktivnaya-igra/


Интернет-ресурсы