Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
23 верасня 2022

Прадпрыемствы Беларусі прывезлі з Уфы і Казані кантракты амаль на 4,5 млрд расійскіх рублёў


22 верасня, Мінск. Каля 4,5 млрд расійскіх рублёў - такі грашовы вынік трохдзённага рабочага візіту ўрадавай дэлегацыі на чале з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам у Башкортастан і Татарстан, перадае карэспандэнт.

Беларуская дэлегацыя, у склад якой увайшлі прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, а таксама кіраўнікі буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў, завяршыла візіт у Башкортастан і Татарстан. Падводзячы вынікі работы ва Уфе і Казані, прэм'ер-міністр падкрэсліў, што дзелавая місія выканана паспяхова: кіраўнікі прадпрыемстваў, якія працуюць з Татарстанам і Башкортастанам, заключылі сур'ёзныя кантракты.

Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, за тры дні заключаны кантракты на суму каля чатырох з палавінай мільярдаў расійскіх рублёў. У прыватнасці, сёння ў Казані падпісана пагадненне паміж ААТ "БМЗ" і "АТ-Індустрыя" на пастаўку 3 тыс. т бясшвовых труб агульным коштам 249 млн расійскіх рублёў. Яшчэ адзін дакумент у скарбонцы "БМЗ" - пагадненне з ТАА ГД "Кама-Трэйд Татарстан" на пастаўку 8 тыс. т круглага пракату. Агульны кошт здзелкі - 304 млн расійскіх рублёў.

Мінскі трактарны таксама паехаў з Казані з пакетам падпісаных дакументаў аб супрацоўніцтве. Прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў нездарма на кожнай сустрэчы з беларускай дэлегацыяй падкрэсліваў зацікаўленасць у беларускай сельгастэхніцы - вынікам візіту прадстаўнікоў МТЗ у Казань стала адразу некалькі бізнес-пагадненняў. З "РарыТЭК Холдынг" дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі пастаўкі 250 адзінак трактароў "Беларус-1221.3" да лютага 2023 года, з "Каммінз-Кама" - па пастаўках рухавікоў для зборкі трактароў у ААТ "МТЗ" і ТАА "ГВК МТЗ-Татарстан" у 2022-2023 гадах. Таксама падпісаны два кантракты паміж ААТ "МТЗ" і ТАА "ГВК МТЗ-Татарстан" на пастаўку ў 2023 годзе трактароў "Беларус-82.1/82.1-23/12" у агульнай колькасці 1310 адзінак на суму каля $30 млн.

У ліку выгадных кантрактаў, заключаных беларусамі ў Казані, і дакумент на пастаўку поліэфірных ніцей на суму амаль $3,3 млн, падпісаны ААТ "СветлагорскХімвалакно" і ТАА "Біятэкс" г.Ніжнякамска.

Таксама ў Казані было падпісана пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве паміж Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь і ПАТ "КАМАЗ" на перыяд да 2025 года, пратакол аб намерах паміж ААТ "ПолацкШкловалакно" і ТАА "Аўтатэхнік" г.Набярэжныя Чаўны на пастаўку шкларовінгу на суму каля $0,3 млн, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж УП "Мінскае аддзяленне БелГПП" і саюзам "ГПП Рэспублікі Татарстан".

Акрамя таго, у Казані была выпрацавана дарожная карта навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Акадэміяй навук Татарстана на 2023-2024 гады, а таксама заключаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам "Вялікі камень" і саюзам "ГПП Рэспублікі Татарстан".

Таксама Татарстан зацікаўлены ў пастаўках пасажырскага транспарту Мінскага аўтамабільнага завода. Аўтобусы гэтага беларускага прадпрыемства і цяпер можна сустрэць на вуліцах Казані, размова ідзе аб павелічэнні паставак.

Сур'ёзны пакет дакументаў аб супрацоўніцтве таксама быў падпісаны напярэдадні ва Уфе.