Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
19 жніўня 2022

На стадыёне "Дынама" завяршыўся чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы


18 жніўня, Мінск. На нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" прайшоў заключны, трэці, дзень чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы, паведамляе карэспандэнт.

За тры дні ў рамках галоўнага лёгкаатлетычнага старту сезона спартсмены разыгралі 46 камплектаў узнагарод (па 23 у мужчын і жанчын). У апошні дзень спаборніцтваў адбыліся 22 фіналы. Уладальнікамі чэмпіёнскіх званняў сталі наступныя лёгкаатлеты:

Хадзьба на 5000 м: Анатоль Гомелеў і Ганна Церлюкевіч;

200 м: Максім Богдан і Эльвіра Герман;

800 м: Ілья Карнавухаў і Таццяна Шабанава;

400 м з бар'ерамі: Ягор Хаўратовіч і Кацярына Белановіч;

5000 м: Вячаслаў Скудны і Вольга Немагай;

Скачкі ў вышыню: Ілья Іванюк (Расія) і Карына Дзямідзік;

Скачкі ў даўжыню: Уладзіслаў Булахаў і Настасся Мірончык-Іванова;

Штурханне ядра: Алег Тамашэвіч і Алёна Дубіцкая;

Кіданне молата: Аляксандр Шымановіч і Алёна Собалева;

Дзесяцібор'е/сямібор'е: Віталь Жук і Шарлота Паэглітэ.

У мужчынскай эстафеце 4х400 метраў перамагла чацвёрка з Гомельскай вобласці, у гэтым жа відзе праграмы ў жанчын лепшы час паказала зборная Брэстчыны.

Чэмпіянат Беларусі на стадыёне "Дынама" стаў 12-м этапам Беларускай лёгкаатлетычнай лігі. Акрамя лепшых спартсменаў нашай краіны ўдзел у турніры прынялі таксама прадстаўнікі Расіі. Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, а таксама РЦАП па лёгкай атлетыцы.