Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
27 чэрвеня 2022

Лукашэнка: моладзь Беларусі разумная і таленавітая, поўная яркіх ідэй і градыёзных планаў - лепшая на зямлі


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх юнакоў і дзяўчат з Днём моладзі і студэнцтва - святам, якое ўвасабляе мару, мэтанакіраванасць, энергію і аптымізм. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

"Я ведаю, моладзь Беларусі - лепшая на зямлі. Разумныя і таленавітыя, поўныя яркіх ідэй і грандыёзных планаў, вы знаходзіцеся ў самым пачатку вялікага жыццёвага шляху. Гэты шлях стане лагічным прадаўжэннем працы многіх пакаленняў, - гаворыцца ў віншаванні. - Вашы дзяды і прадзеды абаранялі Айчыну, каб вы сёння жылі пад мірным небам. Мы рабілі і робім усё магчымае, каб вы раслі і сталелі ў незалежнай і моцнай дзяржаве. Захоўвайце гістарычную памяць, даражыце культурнымі і духоўнымі традыцыямі беларускага народа".

Прэзідэнт падкрэсліў, што з кожным годам роля моладзі ва ўсіх сферах жыцця грамадства - эканоміцы, навуцы, палітыцы і культуры - будзе ўзрастаць. "Заўсёды помніце: вучоба і праца, павага да старэйшых і любоў да Радзімы - вывераная формула, якая прынясе вам шчасце, а нашай любімай Беларусі - працвітанне", - дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім прадстаўнікам маладога пакалення моцнага здароўя, дабрабыту, яркіх перамог і высокіх дасягненняў.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём моладзі і студэнцтва

Дарагія юнакі і дзяўчаты!

Ад усёй душы віншую вас з Днём моладзі і студэнцтва - святам, якое ўвасабляе мару, мэтанакіраванасць, энергію і аптымізм.

Я ведаю, моладзь Беларусі - лепшая на зямлі. Разумныя і таленавітыя, поўныя яркіх ідэй і грандыёзных планаў, вы знаходзіцеся ў самым пачатку вялікага жыццёвага шляху. Гэты шлях стане лагічным прадаўжэннем працы многіх пакаленняў.

Вашы дзяды і прадзеды абаранялі Айчыну, каб вы сёння жылі пад мірным небам. Мы рабілі і робім усё магчымае, каб вы раслі і сталелі ў незалежнай і моцнай дзяржаве. Захоўвайце гістарычную памяць, даражыце культурнымі і духоўнымі традыцыямі беларускага народа.

З кожным годам ваша роля ва ўсіх сферах жыцця грамадства - эканоміцы, навуцы, палітыцы і культуры - будзе ўзрастаць. Заўсёды помніце: вучоба і праца, павага да старэйшых і любоў да Радзімы - вывераная формула, якая прынясе вам шчасце, а нашай любімай Беларусі - працвітанне.

У гэты святочны дзень я жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, яркіх перамог і высокіх дасягненняў.

Аляксандр Лукашэнка.