Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
6 верасня 2022

Грэчка ў Беларусі ўбрана амаль з 37 працэнтаў плошчаў


5 верасня, Мінск. У Беларусі ўбралі грэчку з 36,7 працэнта плошчаў. Аб гэтым карэспандэнту паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных аператыўнай інфармацыі, на раніцу 5 верасня ў цэлым па краіне збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) у сельскагаспадарчых арганізацыях убраны з 2,134 млн га, што складае 98,1 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 98,8 працэнта плошчаў (352,4 тыс. га), Віцебскай вобласці - 95,3 працэнта (343,2 тыс. га), Гомельскай - 99,3 працэнта (346,3 тыс. га), Гродзенскай - 98,3 працэнта (307,1 тыс. га), Мінскай - 98,7 працэнта (452,6 тыс. га), Магілёўскай - 98,4 працэнта (332,6 тыс. га).

Таксама ў Беларусі ўбралі проса з 5,78 тыс. га, або 48,8 працэнта ад запланаванай плошчы, намалацілі 14,3 тыс. т з ураджайнасцю 24,7 ц/га. Грэчка ўбрана з 12,7 тыс. га (36,7 працэнта), намалочана 17,1 тыс. т пры ўраджайнасці 13,5 ц/га.

У краіне ўсімі катэгорыямі гаспадарак намалочана 8,123 млн т збожжа. Рапс убралі з 337 тыс. га, што складае 93,1 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 864,5 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 25,7 ц/га. Яравога рапсу намалацілі 60,3 тыс. т.

Аб'ём закупак збожжа для дзяржаўных патрэб на 2022 год складае 811,4 тыс. т.