Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
29 ліпеня 2022

Беларусь і Камбоджа абмеркавалі далейшае развіццё супрацоўніцтва


28 ліпеня, Мінск. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў сустрэўся з паслом Камбоджы Чай Навуту. Аб гэтым карэспандэнту расказалі ў беларускай загранустанове ў Ханоі.

Уладзімір Баравікоў праінфармаваў аб сваім назначэнні ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа (па сумяшчальніцтве).

Бакі абмеркавалі графік бліжэйшых двухбаковых мерапрыемстваў, а таксама пытанні развіцця дагаворна-прававой базы. Уладзімір Баравікоў адзначыў, што абедзве загранустановы маюць добры рабочы кантакт, магчымасці якога можна было б задзейнічаць для ўмацавання гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Камбоджай.

Акрамя таго, беларускі дыпламат закрануў пытанне ўзаемнай падтрымкі на выбарах у спецыялізаваныя ўстановы ААН, а таксама ў склад непастаянных членаў Савета Бяспекі.

Камбаджыйскі прадстаўнік у сваю чаргу абазначыў гатоўнасць супрацоўнічаць па напрамках дзейнасці, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, і пажадаў калегу поспехаў у яго дыпламатычнай місіі.