Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
21 ліпеня 2022

Жыллё, добраўпарадкаванне, ільготы шматдзетным: Уладзімір Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян у Глыбокім


Жыллёвыя праблемы, добраўпарадкаванне, рамонт, прапановы па льготах для шматдзетных сем'яў. Гэтыя і іншыя пытанні разгледзеў на прыёме грамадзян у Глыбокім старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт.

На прыём да Уладзіміра Андрэйчанкі запісаліся дзевяць чалавек з Глыбоцкага і Мёрскага раёнаў.

Жыхар вёскі Дварышча з Мёршчыны звярнуўся да старшыні Палаты прадстаўнікоў з пытаннем выкарыстання чэкаў "Жыллё", астатак якіх заяўнік хацеў выкарыстаць для будаўніцтва кватэры сыну ў Віцебску як маючаму патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Віцебскі гарвыканкам даў адмову ў індэксаванні чэкаў, паколькі імі раней скарыстаўся заяўнік. Уладзімір Андрэйчанка, вывучыўшы дэталі, адзначыў, што рашэнне было прынята на законнай падставе і пакуль ніякіх варыянтаў па выкарыстанні чэкаў знайсці немагчыма, бо іх можна выкарыстоўваць для будаўніцтва, рамонту або куплі аднаго жылога памяшкання. Калі скончыцца тэрмін іх дзеяння, чэкі можна будзе здаць.

Некалькі зваротаў жыхароў Глыбокага датычыліся добраўпарадкавання тратуараў і дарог на розных вуліцах. Прадстаўнікі райвыканкама растлумачылі, што ўсе названыя ўчасткі вуліц яны ўзялі на кантроль і там правядуць бягучы рамонт па чарзе на працягу бягучага і наступнага года.

Пенсіянерка з райцэнтра не згодна з пераразлікам кошту прыватызацыі кватэры, які зрабілі ў 2014 годзе. У той час жанчына жыла з непаўналетнім сынам, унесла першы ўзнос за прыватызацыю. У доме быў праведзены капрамонт, павялічылася агульная плошча дома і пры пераразліку па кошце прыватызацыі адпаведна ўзрасла сума. Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што законных падстаў для адмены рашэнняў няма, паколькі ў яе доме пабывалі камісіі з аблвыканкама, Камітэта дзяржкантролю, Міністэрства ЖКГ і ў выніку ўсе прыйшлі да адзінага меркавання. Адзінае выйсце для яе, растлумачыў юрыст мясцовага ЖКГ, калі заяўніца пагодзіцца на суму прыватызацыі, то можна аформіць дадатковае пагадненне ў натарыуса і атрымаць дакументы на прыватызацыю. Суму за прыватызацыю не трэба выплачваць аднаразова, а яе падзеляць на роўныя выплаты на некалькі гадоў, пытанне толькі ў жаданні заяўніцы давесці справу да канца.

Яшчэ адна жанчына папрасіла пасадзейнічаць у назначэнні дзіцячай дапамогі. У красавіку яна нарадзіла дачку - шостае дзіця. Складанасць у назначэнні дапамогі ў тым, што дапамогі на дзяцей яна атрымлівае часткова ва Украіне, адкуль пераехала назад да бацькоў у Глыбокае і дзе застаўся яе муж-свяшчэннаслужыцель. Заяўніца просіць дапамагчы ў атрыманні ўсіх дапамог на тэрыторыі Беларусі. Прадстаўнікі мясцовай службы сацабароны далі ёй растлумачэнні і паведамілі, што змогуць паслаць запыты ў адпаведныя службы суседняй краіны і будуць вырашаць пытанне ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам.

Заяўніца, якая пражывае на вуліцы Мінскай, адзначыла, што яе прыватны дом мае патрэбу ў рамонце, і папрасіла дапамагчы з работамі. Дом 1926 года пабудовы і там сапраўды неабходна абнавіць экстэр'ер, адзначылі работнкі ЖКГ, якія ўжо абследавалі дом і вызначылі, што неабходныя касметычныя работы зоймуць усяго дзень. Да жанчыны выедуць у той жа дзень, вызначаць аб'ём работ і ў самы кароткі тэрмін ліквідуюць бачныя праблемы, а на перспектыву складуць пералік таго, што можна зрабіць.

Жыхарка вёскі Мамаі хадайнічала за ўнукаў, якія хацелі б атрымаць сацыяльнае або арэнднае жыллё. Яе ўнукі, апекуном якіх жанчына з'яўляецца, звязаны з ваеннай службай: старэйшы служыць у Печах, сярэдні вучыцца ў Ваеннай акадэміі на авіяцыйным факультэце, а малодшая ўнучка вучыцца ў Полацкім кадэцкім вучылішчы. У Глыбокім няма сацыяльнага жылля, але ёсць арэнднае, а бабуля хацела б забяспечыць унукаў жыллём там, дзе яны служаць або дзе ім трэба служыць. У райвыканкаме пенсіянерцы растлумачылі, што трэба зрабіць, каб у іх былі свае кватэры. Уладзімір Андрэйчанка прапанаваў напісаць заяўніцы на яго імя заяву і з ім старшыня Палаты прадстаўнікоў звернецца ў Міністэрства абароны, каб сіротам дапамаглі ў вырашэнні жыллёвага пытання.

Шматдзетная маці з аграгарадка Ломашы ўзняла пытанне рамонту дарог у населеным пункце. На прадстаўленых заяўніцай фота відаць, што стан дарогі здавальняючы, аднак жыхарка аграгарадка сцвярджае, што ў міжсезонне там ні прайсці ні праехаць. Старшыня Палаты прадстаўнікоў даручыў ЖКГ дарогу падтрымліваць у такім жа стане, грэйдзіраваць і дадаў, што на асфальтаванне ўсіх вясковых дарог, на жаль, не хопіць бюджэтных сродкаў. Таксама шматдзетная маці ўдакладняла, ці можна выкарыстоўваць сямейны капітал датэрмінова на куплю аўтамабіля. Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што гэта пытанне ўжо ўздымалася ва ўрадзе, але мэты, на якія можна накіроўваць сямейны капітал, дакладна вызначаны. Жанчына таксама папрасіла асабліва адзначыць галоўнага ўрача абласнога клінічнага радзільнага дома Алену Леановіч, якой яна ўдзячна за падтрымку і клопат, калі жыхарка Ломашаў нарадзіла двайнят.

"У Глыбокім праведзены значныя работы па падрыхтоўцы да маючых адбыцца абласных "Дажынак", яны прадаўжаюцца і жыхары райцэнтра і раёна ў цэлым станоўча ацэньваюць тыя добрыя перамены, якія адбываюцца тут у плане сацыяльнага ладу. Аднак усё ж трэба адзначыць, што асновай сацыяльнай палітыкі, бяспекі дзяржавы, дабрабыту нашых людзей з'яўляецца эканоміка. Што датычыцца сельскай гаспадаркі, то ў першую чаргу важна вытворчасць хлеба, збожжа. У цэлым у Глыбоцкім раёне вырашчаны даволі нядрэнны ўраджай, падрыхтавана тэхніка, механізатары, вырашаны пытанні, але нешта трэба яшчэ дапрацаваць. І нараўне з вырашэннем сацыяльных пытанняў трэба правесці ўборку ўраджаю своечасова, правесці без страт. Па-мойму, кадры раёна на гэта настроены, будуць гэтыя пытанні вырашацца. Цана збожжа ў бягучым годзе будзе вельмі вялікая. Мы бачым, якая нестабільная сітуацыя складваецца вакол Рэспублікі Беларусь, бачым, якія праблемы ў свеце з забеспячэннем прадуктамі харчавання, трэба ўсю сваю ўвагу пераарыентаваць на гэтыя вытворчыя справы", - рэзюмаваў Уладзімір Андрэйчанка, дадаўшы, што дэпутаты процістаяць усім выклікам, якія паўстаюць перад краінай, каб абараніць інтарэсы і цэласнасць нашай дзяржавы.