Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
13 ліпеня 2022

У гаспадарках Полацкага раёна завершаны першы ўкос траў

Першы ўкос траў у гаспадарках Полацкага раёна завершаны: план выкананы на 103%, травы ўбраны з плошчы 10 818 га.

У філіяле «Гараны-­Агра» ААТ «Полацкі КХП», ААТ «Новыя Гараны», ва УП «Палімір-­агра», у філіяле «Вясна-­энерга» РУП «Віцебскэнерга» і ААТ «Полацкі аграсервіс» травы займалі плошчу больш за тысячу га, механізатары шчыравалі ў полі і на сянажных траншэях з ранку да вечара. Агульны вынік працы ўсіх гаспадарак раёна па стане на ўчарашнюю раніцу — 2812 тон сена і 73 251 тона сенажу. Нарыхтавана 22 649 тон кармавых адзінак, на ўмоўную галаву жывёлы — 10,11 цэнтнера кармавых адзінак. У гаспадарках «Гараны-Агра», «Новыя Гараны», «Полацк-Мілк», «Астроўшчына», філіяле «Вясна-энерга» і ў ААТ «Полацкі аграсервіс» нарыхтавана 835 тон высокаякаснага корму ва ўпакоўцы.

Сярод гаспадарак раёна па колькасці кармоў лі­дзіруе УП «Палімір-агра» з 752 тонамі сена і 8975 тонамі ­сенажу.

Першымі да ўборкі траў другім укосам прыступілі філіял «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга», УП «П-С Карпекі», філіял «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі КХП», КУП «Захарнічы» і ААТ «Полацкі аграсервіс».

Нарыхтоўка кармоў у гас­падарках раёна вядзецца з захаваннем тэхналогій.