Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 снежня 2021

Жыхары Докшыц падзяліліся меркаваннем аб маштабным сацдаследаванні

У Беларусі з 15 лістапада па 4 снежня 2021 года сацыялагічным кансорцыумам ДНУ «Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі» сумесна з Аналітычным цэнтрам EcooM было праведзена маштабнае сацыялагічнае даследаванне «Беларусь. Меркаванне аб будучыні». Даследаванне праведзена ў рамках сацыялагічнага забеспячэння рэспубліканскага рэферэндуму.

У апытанні прынялі ўдзел 10217 рэспандэнтаў. Даследаваннем ахоплены ўсе вобласці Беларусі, Мінск, 52 раёны (з улікам 9 раёнаў сталіцы), амаль 350 арганізацый і прадпрыемстваў розных сфер і форм уласнасці.

Звесткі маштабнага сацдаследавання:

1. Больш за 72% беларусаў давяраюць Прэзідэнту.

2. Каля 60% беларусаў давяраюць дзяржслужачым і мясцовым органам улады.

3. Каля 44% беларусаў падтрымліваюць ініцыятывы Прэзідэнта па захаванні суверэнітэту і незалежнасці.

«Найбольшай падтрымкай сярод насельніцтва Беларусі карыстаюцца наступныя ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: захаванне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі (43,7%), падтрымка шматдзетных сем'яў (38,7%), жыллёвая палітыка (31,8%), умацаванне абараназдольнасці краіны (27,6%), далейшая інтэграцыя Беларусі з Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы (24,8%), патрыятычнае выхаванне моладзі (23,6%), унясенне паправак у Канстытуцыю (19,9%), рэформа пенсійнай сістэмы (17,3%), змяненне правілаў паступлення ў ВНУ (9,7%), - распавёў Сяргей Мусіенка. - Ніякія - 5, 1%. Гэта вялікая ежа для разважання. Але ў цэлым такі пазітыўны сюжэт».


Ірына Карандзей, супрацоўніца водна-аздараўленчага цэнтра:

— З цікавасцю пазнаёмілася з вынікамі даследавання, якое сведчыць аб настроі грамадства. Што тычыцца мяне асабіста, то ў асноўным мае меркаванні супадаюць з меркаваннем большасці рэспандэнтаў.

Безумоўна, не страчаны давер да Прэзідэнта і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а вось дзеянні апазіцыі мяне не пераконваюць. Згодна, што патрэбна абноўленая Канстытуцыя і кожны грамадзянін павінен узяць удзел у рэферэндуме.

4. Больш за 58% беларусаў падтрымліваюць неабходнасць змен у Канстытуцыю.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: ці патрэбна Беларусі абноўленая Канстытуцыя? Аб неабходнасці гэтага кроку заяўляюць 58,7% (так - 27,9%, хутчэй так - 30,8%).

«Мы бачым, што гэта пытанне не пакідае грамадзян абыякавымі: няма адказу - 0,5%, - сказаў кіраўнік Аналітычнага цэнтру EcooM Сяргей Мусіенка. - Гэта значыць інфармацыйная праца не знікла дарма».

5. Больш за 63% беларусаў плануюць прыняць удзел у рэферэндуме па змяненні Канстытуцыі.

Даследаванне паказала, што беларускае грамадства неабыякавае. У фокусе ўвагі грамадзян дабрабыт Рэспублікі Беларусь: пытанні як паўсядзённага жыцця краіны, так і яе будучыні, уключаючы перспектывы далейшага развіцця адносін на знешнім контуры.

6. Каля 68% беларусаў лічаць неабходным захаваць у краіне асноўныя сацыяльныя гарантыі.

7. Больш за 34% беларусаў лічаць, што ўстанаўленне Дня народнага адзінства нацэлена на аб'яднанне нацыі.

У цэлым па рэспубліцы меркаванні размеркаваліся наступным чынам: аб'яднаннем беларусаў незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання свята лічаць 34,4%, умацаваннем незалежнасці і суверэнітэту Беларусі - 24,5%, аднаўленнем гістарычнай справядлівасці - 17,5%.

8. Больш за 76% беларусаў ацэньваюць адносіны Беларусі і Расіі як дружалюбныя і нармальныя.

9. Раўнапраўнае знаходжанне Беларусі і Расіі ў структуры СД падтрымліваюць каля 41 працэнта беларусаў.

10. Больш за 70% беларусаў негатыўна адносяцца да ўвядзення супраць Беларусі санкцый.

11. На думку ўдзельнікаў апытання, санкцыі Захады супраць Беларусі маюць на мэце ўзлаваць народ супраць Прэзідэнта краіны (19,1%), зрабіць наша жыццё горш (17,9%)

12. Больш за 55% беларусаў лічаць, што за наплыў мігрантаў на мяжы адказныя краіны ЕС, ЗША і НАТА

13. Асноўнымі крыніцамі атрымання інфармацыі беларусы назвалі рэспубліканскае ТБ (22%) і інтэрнэт-СМІ (21,7%)


Павел Латковіч, юрысконсульт:

— З задавальненнем прачытаў, што Прэзідэнт Беларусі карыстаецца высокай падтрымкай. Сярод тых 72 працэнтаў беларусаў, якія давяраюць Аляксандру Лукашэнку, ёсць і мой голас. Падтрымліваю раўнапраўнае знаходжанне Беларусі і Расіі ў структуры Саюзнай дзяржавы. А вось што да санкцый, то яны, на маю думку, накіраваны на тое, каб зрабіць наша жыццё горш, аслабіць эканоміку. У міграцыйным крызісе вінаваты, вядома, Захад, у прыватнасьці, Польшча. Людзі прасілі іх проста прапусціць у тую краіну, якую яны выбралі для жыцця. Гэта іх права.

Варта адзначыць высокую цікавасць грамадзян да анкетавання, большасць з якіх станоўча ўспрынялі цікавасць сацыёлагаў да іх пазіцыі і ацэнак. Апытанне ўспрынята як магчымасць данесці сваё меркаванне аб бягучых працэсах, хвалюючых праблемах і будучыні краіны. Грамадзяне выказвалі пажаданні больш частага правядзення падобных сацыялагічных даследаванняў. Пры жывым абмеркаванні з інтэрв'юерамі рэспандэнты ўзнімалі пытанні забеспячэння водазабеспячэннем, будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнай і забаўляльнай інфраструктуры, якасці і даступнасці медыцынскага абслугоўвання і іншыя. Усе паступіўшыязаўвагі пачуты і пастаўлены на кантроль мясцовай выканаўчай уладай.