Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 студзеня 2022

Валянціна Рандарэвіч: «Бачу зацікаўленасць, неабыякавасць і разуменне з боку нашых грамадзян»

Валянціна Рандарэвіч, старшыня Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў:

- Прымаючы ўдзел у дыялогавых пляцоўках, абмяркоўваючы з працоўнымі калектывамі змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, бачу вялікую зацікаўленасць, неабыякавасць і разуменне з боку нашых грамадзян у неабходнасці абноўленага дакумента, які адпавядае сучасным патрабаванням. Людзям прыемна чытаць і бачыць, што ўнесеныя прапановы знайшлі адлюстраванне ў праекце абноўленай Канстытуцыі, у прыватнасці, пытанні працоўных і эканамічных гарантый, выхавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, захавання гістарычнай праўды і памяці аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, шлюбу як саюза жанчыны і мужчыны, сям'і і мацярынства. Для сябе адзначыла, што абнаўленні ў праекце Канстытуцыі захоўваюць і сацыяльную накіраванасць, у прыватнасці, павышаецца адказнасць чалавека за сябе, сваё здароўе, сям'ю. Узмацняецца і роля ўрада і парламента, абазначаюцца паўнамоцтвы Усебеларускага народнага схода, застаецца моцная прэзыдэнцкая ўлада, і гэта добра. Лічу, што на рэферэндуме кожны з нас прыме сур'ёзныя рашэнні, якія паўплываюць на жыццё грамадства ў цэлым. Папярэднія рэферэндумы, якія прайшлі ў краіне, паказалі салідарнасць народа з Прэзідэнтам. Хочацца верыць, што і на гэты раз адбудзецца тое ж самае – нашы дзеянні будуць накіраваны на кансалідацыю, а рэферэндум – гэта, адназначна, крок наперад для развіцця Беларусі сёння.

Крыніца: vitvesti.by