Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 снежня 2021

Уладзімір Андрэйчанка прыняў удзел у рабоце сесіі Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў

28 снежня ў Докшыцах адбылася 40-я сесія Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў, у рабоце якой прынялі ўдзел Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка і намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Барыс Яфрэмаў.

На сесіі была заслухана справаздача старшыні раённага выканаўчага камітэта Алега Кавалёнка аб выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2021 год. Таксама раённы Савет дэпутатаў зацвердзіў прагнозныя паказчыкі і бюджэт раёна на 2022 год.

У гэты ж дзень спікер парламента наведаў Докшыцкую ЦРБ, дзе прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці медыцынскіх палат павышанай камфортнасці для ветэранаў войн і працы. Такія палаты створаны ў рамках праекта ГА «Беларускі фонд міру» «Наша ўвага ветэранам вайны і працы».

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Кавалёнак, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Вольга Аніськовіч.

Уладзімір Андрэйчанка абмеркаваў з працоўным калектывам Докшыцкай ЦРБ праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

https://www.dokshitsy.by/2021/12/ vladimir-andrejchenko-prinyal-uchastie-v-rabote/