Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
8 кастрычніка 2021

Уладзімір Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцкім райвыканкаме

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка разгледзеў праблемныя пытанні жыхароў раёна. Яны тычыліся прадастаўлення сацыяльнага жылля, аплаты за ўтрыманне ў інтэрнаце, вылучэння драўніны і забруджвання лесу.

Дзіўна, але ніхто не падняў пытанне ЖКГ, хоць такая тэматыка традыцыйная пры зваротах грамадзян. Значыць, такія прыёмы, якія сталі ўжо традыцыяй у нашай краіне, прыносяць свой плён - праблемы вырашаюцца на мясцовым узроўні, падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. Пра гэта кажа і колькасць грамадзян, якія прыйшлі на прыём. Іх было ўсяго пяць чалавек. Кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «Брадок» Леанід Юхнавіч прасіў дадаткова вылучыць драўніну для развіцця свайго КФХ і забеспячэння занятасці і заработнай платай працоўных: па заканчэнні ўборачнай кампаніі 15 з 20 чалавек засталіся без працы.

У пачатку года пры размеркаванні драўніны на пні Бягомльскі лясгас вылучыў КФХ дзялянку на 100 кубаметраў іглічных парод і 200 лісцяных для рамонту жывёлагадоўчых памяшканняў і іншых аб'ектаў сялянска-фермерскай гаспадаркі. Цяпер Леанід Іванавіч просіць дадаць 600 кубоў мяккаліставай драўніны для іншых мэт.

- Я яшчэ займаюся пастаўкай у Нідэрланды дэталяў з нізкаякаснай лісцяной драўніны. Таму хачу ўзяць дадатковую дзялянку, каб зарабіць і купіць энерганасычаны трактар, камбайн. Грошы ад экспарту - і для развіцця маёй гаспадаркі, і валюта ў краіну, - адзначыў кіраўнік КФХ.

Іван Сiндрэвiч з аграгарадка Сітцы спачатку падзякаваў Уладзіміру Паўлавічу за праведзены ў вёску газ, а потым падняў пытанне забруджвання лесу на тэрыторыі сельсавета. Пасля моцных ліпеньскіх вятроў усё завалена бураломам.

Аксана Сіўцэвіч паведаміла, што яе бацька знаходзіцца ў Браслаўскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў. Яго пенсіі не хапае на ўтрыманне і дачка даплачвае. Але Аксана малазабяспечаная і ня можа плаціць за свайго бацьку, у якога ёсць яшчэ пенсія з Латвіі, але дачка не ведае, куды яна ідзе. Таму пацікавілася, якім чынам можна зрабіць так, каб гэта пенсія ішла на інтэрнат у лік кампенсацыі выдаткаў на ўтрыманне бацькі.

Двое жыхароў Докшыц прыйшлі з адным і тым жа пытаннем - прадастаўленне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання. Паліна Шавардак і Павел Насеннiк ставяцца да катэгорыі дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Абодва стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў: Павел пад №36 у агульнай чарзе і 26-ы у асобным спісе, Паліна - 43-я ў агульным і 33-я ў асобным. Маладыя людзі неаднаразова звярталіся ў райвыканкам, дзе ім неаднаразова тлумачылі парадак прадастаўлення сацыяльнага жылля.

Перадалі Уладзіміру Паўлавічу і ўдзячнасць ад Марыі Варапаевай з аграгарадка Параф'янава за тое, што дзякуючы яго садзейнічанню паклалі асфальт.

- Прыём грамадзян і зваротаў - канстытуцыйны абавязак дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і ў гэтым пытанні ў нас выбудавана сістэмная праца. Дастаткова сказаць, што за дзевяць месяцаў у Палату прадстаўнікоў паступіла 1808 зваротаў ад прадстаўнікоў юрыдычных асоб і грамадзян. Гэта і асабістыя пытанні, і закранаючыя шырокае кола насельніцтва. Усе яны разгледжаны ва ўстаноўленыя тэрміны. Добра, што ў нас шмат неабыякавых людзей, у прыватнасці сёння ўздымалася пытанне аб навядзенні парадку ў лесе. Былі і іншыя пытанні глабальнага характару, дробных як раз і не было. Звяртаюцца па падлучэнні жылля на электраэнергію, і сёння былі запісаўшыяся, але мясцовыя ўлады да прыёму вырашылі гэтыя пытанні. Выдзяленне сацыяльнага жылля вырашаецца ў нашай краіне ў планавым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Думаю, у наступным годзе гэтыя пытанні ў раёне будуць вырашаны. Пры разглядзе мы стараемся вырашыць пытанне станоўча, калі нешта не можам зрабіць, значыць павінны даць грунтоўны адказ. Але падыход заўсёды адзін: ключавой фігурай пры разглядзе пытанняў з'яўляецца чалавек, - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка, падводзячы вынікі прыёму.

Крыніца: sb.by

Фота Аляксандра Варановіча