Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 лістапада 2021

У лістападзе-снежні будзе прадстаўлены праект абноўленай Канстытуцыі

Праект абноўленай Канстытуцыі плануецца прадставіць для ўсенароднага абмеркавання ў канцы лістапада - пачатку снежня гэтага года. Пра гэта паведаміў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка пасля сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкi з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі.

Працоўная група сёння фактычна завяршыла падрыхтоўку паправак у Асноўны закон, адбылося літаральна яго паартыкульнае абмеркаванне. Далей праект будзе прадстаўлены на разгляд Канстытуцыйнай камісіі.

«Пакуль тыя прапановы, якія былі сфармуляваны працоўнай групай, у цэлым падтрыманы. У далейшым трэба будзе яшчэ абмеркаванне з Канстытуцыйнай камісіяй (да гэтага яны азнаёмяцца з тэкстам, які мы ім накіруем літаральна на гэтым тыдні). Думаю, што да канца лістапада - пачатку снежня мы выйдзем на ўсенароднае абмеркаванне праекта Канстытуцыі», - сказаў Ігар Сяргеенка.

На этапе грамадскага абмеркавання ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць выказаць свае прапановы і пажаданні па змесце змяненняў Асноўнага законы, якія будуць улічаны пры падрыхтоўцы выніковага варыянту паправак. «Бачыце, колькі этапаў мы праходзім, вельмі сур'ёзныя адносіны, паколькі гэты дакумент робіцца на працяглы перыяд часу жыцця нашай краіны», - звярнуў увагу кіраўнік Адміністрацыі.

Асобна журналісты пацікавіліся замацаваннем у Канстытуцыі статусу і паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу. «Прапаноўвацца будзе Усебеларускі народны сход як вышэйшы прадстаўнічы орган, - сказаў ён. - Адпаведна вызначаны паўнамоцтвы гэтага органа - шэраг паўнамоцтваў, якія былі прапісаны і прапанаваны Канстытуцыйнай камісіяй, і рабочая група дадала ў тым ліку і па абранні кіраўнікоў са складу Канстытуцыйнага, Вярхоўнага судоў, ЦВК, зацвярджэнне праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігоддзе і шэраг іншых пытанняў». Знайшлі адлюстраванне ў праекце Канстытуцыі і пытанні вылучэння кандыдатаў УНС.

«Навацыі не павінны дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, не павінны прывесці да разбалансаванасці ў сістэме дзяржаўных органаў. Навацыі павінны толькі садзейнічаць умацаванню дзяржаўнасці і абароне канстытуцыйнага ладу і суверэнітэту нашай краіны», - падкрэсліў Ігар. Сяргеенка.

Выніковы тэкст паправак у Канстытуцыю павінен быць апублікаваны для ўсеагульнага азнаямлення за месяц да рэферэндуму.

Крыніца: БЕЛТА.