Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 ліпеня 2021

У Докшыцкім раёне выратавалі ўпаўшае ў бітум ласяня

У Докшыцкім раёне ў лесе ласяня звалілася ў бітум, яму на дапамогу прыйшлі ратавальнікі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

У МНС 11 ліпеня ў 10.30 паступіла паведамленне, што ў лясным масіве каля мемарыяльнага комплексу «Шунёўка» выяўлена ласяня, якое звалілася ў бітум і самастойна адтуль выбрацца ня можа. «Пра такое здарэнне мы адразу паведамілі работнікам Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта, Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ветэрынарнай станцыі, - распавёў намеснік начальніка па ідэалагічнай і кадравай рабоце Докшыцкага раённага аддзела па НС Яўген Мацкевіч. - Калі мы пад'ехалі да месца, нас на дарозе сустрэлі грамадзяне, якія выявілі жывёлу, і правялі да яго. Ласяня было знясілена і зусім не рухалася».

Не губляючы часу, спецыялісты прыступілі да выратавання жывёлы. «Мы сталі абліваць яго вадой і паволі здымаць пласты бітуму з цела і вакол яго. Калі цалкам ачысцілі, перанеслі ў цень. Да гэтага часу працаўнікі мясцовай гаспадаркі падвезлі малако. Адпачыўшае і накормленае ласяня ужо пачало рухацца, спрабавала ўстаць. Пасля пацярпеўшуюжывёлу агледзеў ветэрынарны лекар і аказаў яму першую медыцынскую дапамогу», - дадалі ў МНС.

Ласенка перадалі работнікам Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў для далейшага назірання.

https://www.dokshitsy.by/2021/07/spasli-losenka/