Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 кастрычніка 2021

У Докшыцкім раёне падведзены вынікі спаборніцтва на сяўбе азімых

Канец кастрычніка. Замыкаецца чарговы круг сельскагаспадарчых работ. І хоць іх поўнае завяршэнне адбудзецца яшчэ, мабыць, праз месяц, вынікі раённага спаборніцтвы на сяўбе азімых збожжавых культур падведзены, вызначаны пераможцы ў трох намінацыях.

На падрыхтоўцы глебы да сяўбы вызначыўся трактарыст-машыніст ААТ «Таргуны» УП «Малочная праўда» Андрэй Ганус, які за сваю добрасумленную працу, прафесіяналізм, якаснае і адказнае выкананне абавязкаў адзначаны дыпломам райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, а таксама грашовай прэміяй. Такія ж узнагароды старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч уручыў трактарысту-машыністу ААТ «Бягомльскі» Андрэю Рудзько, які стаў пераможцам спаборніцтва на ворыве глебы пад азімыя, і механізатару ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» Міхаілу Чарняўскаму, у дачыненні да якога слова «сейбіт» трэба пісаць з вялікай літары: Міхаіл Яўстаф'евіч на сяўбе збожжавых трымае лідэрства ўжо шмат гадоў запар, з'яўляецца прыкладам сапраўднага хлебароба-прафесіянала для маладога пакалення.

Шмат цёплых слоў было выказана ў адрас пераможцаў спаборніцтва, не меншай падзякі заслугоўваюць усе работнікі сельскай гаспадаркі, адданыя аднойчы абранай адвечна святой, высакароднай справе - гадаваць хлеб.

Алена Несцяронак

Фота Аляксандра Варанковіча

 

На фота: Узнагароду Андрэю Рудзько уручае старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч

https://www.dokshitsy.by/2021/10/itogi-sorevnovaniya-na-seve-ozimyx/