Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 ліпеня 2024

У Докшыцкім раёне падведзены вынікі конкурсу-спаборніцтва на якаснае выкананне работ у перыяд корманарыхтоўкі

Арганізатар конкурсу - Докшыцкая раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў АПК.

Лепшымі работнікамі па якасці выкананых работ прызнаны:

- на касьбе траў - трактарыст-машыніст ААТ "Бягомльскае" Сяргей Васілевіч;

- на драбненні зялёнай масы - трактарыст-машыніст ААТ "Таргуны" Вячаслаў Аніковіч;

- на адвозе зялёнай масы - трактарыст-машыніст ААТ "Барсучанка" Павел Анашкевіч;

- на нарыхтоўцы зялёнай масы ў стрэйч-плёнку - трактарыст-машыніст ААТ "Докшыцкі райаграсэрвіс" Аляксандр Суднік.

Прафсаюзны лідэр аграрыяў Докшыцкага раёна Васіль Васюковіч павіншаваў пераможцаў конкурсу-спаборніцтва, уручыў дыпломы і грашовыя прызы ад аграрнага прафсаюза раёна.

- Правядзенне падобных конкурсаў вельмі важна. Яны не толькі садзейнічаюць павышэнню якасці работ, але і выяўляюць лепшых работнікаў, сапраўдных майстроў сваёй справы, - адзначыў Васіль Васюковіч.