Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 лютага 2022

У Докшыцах на плошчы імя Героя Савецкага Саюза I. С. Палявога прайшоў мітынг

Каля брацкай магілы загінуўшым воінам на плошчы імя Героя Савецкага Саюза І.С. Палявога прайшоў мітынг, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны «Памяць! Гонар! Жыццё!». Перад прысутнымі выступілі старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак і ваенны камісар раёна Віталь Ляснічэнка.

Удзельнікі мерапрыемства хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто ў камені з вышыні абеліскаў і помнікаў глядзіць на нас, чые імёны высечаны ў падножжа брацкіх магіл, хто аддаў за нас самае дарагое, што меў - юнацтва, шчасце, жыццё.

Па традыцыі, да брацкай магілы былі ўскладзены кветкі.

Завяршылася мерапрыемства віншаваннем ад юных артыстаў Докшыцкай ДШМ.

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2022/02/23-fevralya-v-dokshicax-na-ploshhadi/