Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 лютага 2022

Сустрэча ў рамках адзінага дня інфармавання

У рамках адзінага дня інфармавання з актывам устаноў культуры Докшыцкага раёна сустрэлася ГУРЫНАВІЧ Ала Мар'янаўна - начальнік аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Палачаніна Аксана Эдуардаўна, намеснік старшыні райвыканкама, Сушко Вольга Васільеўна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Дзяхцяр Ігар Васільевіч, першы намеснік начальніка - начальнік крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.

Галоўнай тэмай абмеркавання стаў маючы адбыцца рэспубліканскі рэферэндум і выносiмыя на ўсенароднае галасаванне змяненнi і дапаўненнi ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Асобную ўвагу ўдзельнікі сустрэчы ўдзялілі Пасланню Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.