Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 лістапада 2021

Расiйска-Беларускі патрыятычны аўтапрабег адбудзецца 19-21 лістапада

19-21 лістапада 2021 года адбудзецца Расійска-Беларускі патрыятычны аўтапрабег «Дарога памяці» па маршруце Брэст — Мінск — Віцебск — Смаленск

Яго арганізатарамі з'яўляюцца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Смаленская абласная грамадская арганізацыя «Расійскі Саюз Моладзі», рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Патрыёты Беларусі».

Удзельнікі пераадолеюць маршрут больш за 800 км.

Старт мерапрыемства будзе дадзены ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць - герой». Далей удзельнікі аўтапрабегу наведаюць мемарыяльныя комплексы «Курган Славы» (Смалявіцкі раён, Мінская вобласць), «Хатынь» (Лагойскі раён, Мінская вобласць), і «Шунёўка» (Докшыцкі раён, Віцебская вобласць), дзе ўскладуць кветкі і лампады.

20 лістапада ўдзельнікі аўтапрабегу запаляць лампады і ўскладуць кветкі да мемарыяла «Адаменская горка» (Лёзненскі раён, Віцебская вобласць), пасадзяць тут дрэвы.

Працягнецца аўтапрабег наведваннем Алеі Герояў у пасёлку Чырвоны Смаленскай вобласці. А фінішуе - у горадзе-героі Смаленск, дзе будзе зацверджаны праект дарожнай карты грамадзянскага-патрыятычнага выхавання моладзі памежжа на 2022 год сярод рэгіянальных грамадскіх арганізацый.