Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 снежня 2021

Прамая тэлефонная лінія

24 снежня 2021 г. з 11:30 да 12:30 начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за працай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Раманоўскі Аляксандр Рыгоравіч правядзе «прамую тэлефонную лінію», с 12:30 да 13:30 – прыём жыхароў Докшыцкага раёна ў адміністрацыйным будынку Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Докшыцы, вул. Ленінская, д.31, малая зала.

Падчас «прамой лініі» і выязнога прыёму вы можаце падзяліцца з прадстаўніком Камітэта прапановамі па актуальных праблемам развіцця рэгіёну, выказацца наконт працы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.

Спектр тэм, якія цікавяць Камітэт дзяржкантролю, разнастайны: ад пытанняў выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы да працы чыноўнікаў з грамадзянамі, развіцця аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму, захавання заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя і эфектыўнасці выкарыстання зямель сельскагаспадарчага прызначэння.

Вы можаце выказаць прапановы па ўсіх хвалюючых Вас праблемах і задаць пытанні па тэл. 5-03-45.

Папярэдні запіс на асабісты прыём будзе ажыццяўляцца па тэл. 2-25-00.