Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 лістапада 2021

Прафсаюзныя лідары АПК уручылі падарункі работнікам МТК «Порплішча»

9 лістапада прафсаюзныя лідэры аграпрамысловай галіны краіны сустрэліся з работнікамі малочнатаварнай фермы «Порплішча» ААТ «Барсучанка».

Старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Васіль Хвацік і старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Ярэма прыехалі, каб павіншаваць жывёлаводаў з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці і ўручыць падарункі.

Ферма «Порплішча», як заўважыў дырэктар «Барсучанкі» Сяргей Маскалёнак, звычайная, радавая, хіба што вылучаецца найбольшымі ў гаспадарцы сярэднясутачнымі прыбаўленнямі ў вазе цялушак. Усяго змяшчаецца 626 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 208 дойных кароў. Затое людзі працуюць тут незвычайныя, удакладняе кіраўнік. Усе чатырнаццаць - працаўнікі, якіх яшчэ пашукаць, не лічацца з асабістым часам, калі пытанне датычыцца агульнай справы.

– Праца ў сельскай гаспадарцы цяжкая, – звярнуўся да калектыву Васіль Хвацік. - Дзякуй вам за ўклад, які ўносіце у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны. Дабрабыту вам, здароўя і ўсяго найлепшага.

Размова з гасцямі ў пакоі адпачынку атрымалася простай, шчырай. Васіль Міхайлавіч расказаў, што любіць бываць на фермах, бо не па чутках ведае, як там працаваць, - сам калісці пачынаў свой прафесійны шлях асеменатарам. У сваю чаргу парплішчане адзначылі, што задаволены і створанымі ўмовамі і заробкам.

Спыніліся і на актуальнай тэме вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі. «Іншага выхаду няма, чым прышчэпка», - сказаў Васіль Хвацік і адзначыў, што прафсаюз работнікаў АПК таксама ўдзельнічае ў барацьбе супраць COVID-19, у прыватнасці, пералічвае сродкі на набыццё кіслародных канцэнтратараў.

Госці падарылі аператарам машыннага даення камплекты пасцельнай бялізны, а ўсяму калектыву фермы - мікрахвалёўку. Да ўсяго з нагоды ўрачыстай сустрэчы старшыня райкама галіновага прафсаюза Васіль Васюковіч перадаў жывёлаводам торт.

Ніна КРУКОВІЧ

Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА