Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 студзеня 2022

Людміла Чарнуха: лічу сваім абавязкам перадаць дзецям, унукам веды аб тых страшных днях

Што такое гістарычная памяць? Чаму важна памятаць і шанаваць мінулае сваёй краіны? Як зрабіць так, каб цяперашняя моладзь самы кровапралітны яго перыяд - Вялікую Айчынную вайну - успрымала як частку сваёй біяграфіі? Гэтыя пытанні хвалююць кожнага, хто з трапятаннем і павагай ставіцца да нашай спадчыны і каго клапоціць пераемнасць пакаленняў. 2022-ы аб'яўлены Годам гістарычнай памяці. Суразмоўцы «СБ»не на словах, а справай паказваюць, як у беларусах, асабліва маладых, выхаваць пачуццё гонару за тое, што яны спадкаемцы пераможцаў, грамадзяне незалежнай Беларусі.

Людміла ЧАРНУХА, жыхарка аграгарадка Пруднікі Докшыцкага раёна:

- Прадстаўнікоў майго пакалення збіць з панталыку псеўдарасповедамі пра герояў і злачынцаў Вялікай Айчыннай не атрымаецца. Праўду аб тым перыядзе мы чулі ад сведкаў: нашых бацькоў, бабуль, дзядуль. Памятаю, школьніцай іду з імі сушыць сена ці авечак пасвіць, за грыбамі, і кожны раз размова звядзецца да ўспамінаў аб тым, як спальвалі немцы маю родную вёску Мількунь Докшыцкага раёна. Дзесяткі нявінных людзей загінулі падчас аблавы. Калі вырасла, вырашыла даведацца імёны кожнага. Больш за 10 гадоў разам з унучкай шукала. У мінулым годзе з дапамогай мясцовай улады ўсталявалі на могілках помнік, на якім прозвішчы 91 загубленага жыхара Мількуні. Лічу сваім абавязкам перадаць дзецям, унукам веды аб тых днях. Гэта ж наша радзіма, зямля беларуская, нашыя карані.

А тое, што сучаснай моладзі трэба ведаць пра вайну, - факт. У маёй сям'і нас так выхоўвалі, сваіх так гадавала і ўнукамі займаюся. Лічу, толькі так патрыётамі становяцца: калі ведаюць, што перажылі нашы продкі. Той перыяд гісторыі наша моладзь не павінна ўспрымаць як справы даўно мінулых дзён. А каб гэтага не адбылося, трэба ў школах, універсітэтах, вучылішчах як мага часцей арганізоўваць паездкі па знакавых месцах. Шунёўка, Хатынь, Ола, наша Мількунь... Распавядаць, як гітлераўцы забівалі, спальвалі, здзекаваліся, у тым ліку з іх аднагодкаў. Што адчувалі няшчасныя, які жах перажылі. Каб быццам наяве гэта ўбачылі. Тады і яны сваім дзецям, як мы, абавязкова пра гэта раскажуць.

Як вядома арт.15 Канстытуцыі пашыраны фармулёўкай аб тым, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ніхто з нас нават падумаць не мог, што некалі гэта пытанне будзе абмяркоўвацца. Але мы бачым метады працы заходняй прапаганды. Вядома, ідзе падмена паняццяў, і менавіта нам неабходна забяспечыць падмурак пераемнасці

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2022/01/schitayu-svoim-dolgom/