Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 кастрычніка 2021

Кітай прыме ўдзел у будаўніцтве шматкватэрнага дома ў Докшыцах

У 2022 годзе ў райцэнтры плануюць увесці ў строй 40-кватэрны дом, пабудаваны з выкарыстаннем тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Па словах намесніка старшыні Докшыцкага райвыканкама Сяргея Карчэўскага, ужо падабраны пляцоўкі для шматпавярховага дома, усе кватэры у якім будуць прызначаны пад сацыяльнае жыллё. Будаўніцтва яго пачнецца пасля ўзгаднення дакументацыі, і калі фінансаванне будзе стабільным, то ўжо ў наступным годзе докшычане, якія стаяць у чарзе на сацыяльнае жыллё, атрымаюць ключы і адсвяткуюць наваселле. «Гэта будзе першы такі дом у Докшыцах, і мы спадзяемся, што праект будзе рэалізаваны своечасова. Раней сацыяльныя кватэры адпаведная катэгорыя грамадзян, якія мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, атрымлівала не ў такой колькасці. У гэтым годзе ў канцы верасня ў райцэнтры ўвялі 40-кватэрны жылы дом, дзе ўсяго 4 з іх былі адведзены пад сацыяльныя. У снежні-студзені пачнецца будаўніцтва яшчэ аднаго 40-кватэрнага шматпавярховага дома. Па плане яго ўзвядзенне завершыцца таксама ў канцы наступнага года, і ў ім будзе ўжо 5 сацыяльных кватэр. А з увядзеннем шматкватэрнага дома, пабудаванага сумесна з КНР, сацыяльным жыллём будзе забяспечана большая частка маючых патрэбу ў нашым раёне», - адзначыў Сяргей Карчэўскі.

Ён таксама дадаў, што даведзены план па будаўніцтве жылля ў раёне выкананы больш чым на 90%: з амаль 6,4 тыс. кв.м пабудавана ўжо каля 5,9 тыс. кв.м. З іх 1,8 тыс. кв.м складаюць шматкватэрныя дамы, а астатняе - гэта індывідуальнае будаўніцтва. Да канца года план выканаюць за кошт індывідуальных забудоўшчыкаў.

Крыніца: БЕЛТА.

https://www.dokshitsy.by/2021/10/kitaj-primet-uchastie/