Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
8 кастрычніка 2021

Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём работнікаў культуры

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы культуры!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Работнікі культуры - гэта тыя людзі, якія прыўносяць у наша жыццё мастацтва, творчасць, гармонію і прыгажосць. Дзякуючы вашым ідэям і карпатлівай працы па іх ажыццяўленню, жыхары нашага раёна ўдзельнічаюць у разнастайных культурных мерапрыемствах і жывуць цікавым жыццём.

Сваёй працай, неабыякавасцю, адданасцю абранай справе вы раскрываеце новыя таленты, захоўваеце ўнікальную культурна-гістарычную спадчыну Докшыччыны, насычаць культурнае жыццё нашага раёна новымі фарбамі, з гонарам прадстаўляючы свае творчыя поспехі за яго межамі.

Прыміце словы шчырай падзякі за плённую і патрэбную людзям працу, пастаянны творчы пошук, за гатоўнасць захоўваць і памнажаць культурныя традыцыі нашай краіны.

Асаблівыя словы ўдзячнасці - ветэранам галіны, чый вопыт, высокі прафесіяналізм і жыццёвы аптымізм з'яўляюцца наймагутным арыенцірам для маладога пакалення.

Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця, міру, дабра і дабрабыту. Хай спраўджваюцца ўсе вашы мары, а кожны дзень будзе напоўнены натхненнем і творчым пошукам.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў