Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 лютага 2022

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна звярнулася да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!

15 лютага - у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – мы аддаём даніну павагі і найглыбейшай удзячнасці людзям, якія спаўна аддалі свой інтэрнацыянальны абавязак у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Аўганістане. Афганская вайна ніколі не будзе выкраслена з нашай памяці, яна застанецца ў нашай гісторыі сведчаннем ратнай доблесці, сімвалам устойлівасці і гераізму.

Трывожныя выклікі сучаснасці штодня нагадваюць нам аб каштоўнасці мiру і надаюць усё большую значнасць захаванню памяці аб мужнасці і гераізме воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Выказваем удзячнасць воінам-інтэрнацыяналістам, якія па вяртанні на Радзіму актыўна заняліся грамадскай дзейнасцю, накіраванай на падтрыманне міру і згоды, прапаганду патрыятычных каштоўнасцей у грамадстве, выхаванне моладзі ў духу беззапаветнага служэння Айчыне. Дзякуем за адказную грамадзянскую пазіцыю.

Ад усёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, міру, дабра, бадзёрасці духу, поспехаў і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў