Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 снежня 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе хрысціян, святкуючых Раство Хрыстова 25 снежня

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з каталіцкім святам Нараджэння Хрыстовага!

Адно з найважнейшых свят хрысціянскага свету, гэты дзень напоўнены асаблівым сэнсам. Ён дорыць вернікам радасць і светлыя надзеі, натхняе на добрыя справы і ўчынкі, служыць крыніцай добрых традыцыі і духоўных каштоўнасцяў.

Гэтыя светлыя дні - час міласэрнасці, дабрачыннасці, шчырай увагі да ўсіх, каму неабходны наш удзел, дапамога і клопат.

Няхай упэўненасць у пастаяннай перамозе дабра робіць наша жыццё больш дастойным і шчаслівым.

Няхай прасвяднае святло Каляднай зоркі сагрэе вашы дамы цяплом, напоўніць спакоем і ўтульнасцю, надасць сіл у пераадоленні жыццёвых цяжкасцяў, дапаможа стаць лепш і мудрэй. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў