Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 лістапада 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, ветэраны працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Ваша прафесійнае свята стала сапраўды ўсенародным. І ў гэтым няма нічога дзіўнага. Бо галоўны вынік працы вяскоўцаў і перапрацоўшчыкаў - гэта надзейная аснова далейшага развіцця эканомікі, павышэння дабрабыту ўсяго насельніцтва.

Выказваем вялікую падзяку усім працаўнікам, якія апрацоўваюць зямлю і вырошчваюць хлеб, вырабляюць малако і мяса, гародніну і садавіну, харчовыя тавары, спецыялістам, кіраўнікам, ветэранам вытворчасці, моладзі, работнікам сацыяльнай сферы на вёсцы - усім, ад каго залежаць дасягненні аграпрамысловага комплексу.

Паважаныя работнікі аграрнай сферы! Жадаем усім вам высокіх ураджаяў, спрыяльнага надвор'я, ісці ў нагу з часам, асвойваючы новыя сучасныя тэхналогіі, а таксама здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і дастатку!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў