Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 лістапада 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Для многіх пакаленняў беларусаў Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі - адна са значных памятных дат, сімвал пераўтварэння, жыцця. Гэта памяць аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, пакланенне перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў у светлую будучыню і ішоў на подзвіг у імя ідэі.

Для нашай краіны падзеі таго часу адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці.

З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія і дагэтуль працягваюць заставацца прадметам нашага асаблівага гонару.

Сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

Напярэдадні святочнай даты прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і дабра, новых працоўных дасягненняў на карысць Рэспублікі Беларусь!

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў