Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 кастрычніка 2022

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём архівіста і 100-гадовым юбілеем архіўнай службы


Паважаныя працаўнікі архіўнай службы!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам - Днём архівіста  і 100-гадовым юбілеем архіўнай службы!

Архіўная справа ва ўсе часы была важнай складовай часткай кіравання дзяржавай. На работнікаў архіваў ускладзены адказныя задачы па захоўванні, папаўненні, выкарыстанні і прымнажэнні найбагацейшага дакументальнага здабытку дзяржавы, аказанні дапамогі людзям у пошуку неабходных дакументаў. Усё гэта патрабуе ад архівістаў высокага прафесіяналізму, глыбокіх ведаў і шырокага кругагляду. Шмат у чым ваша праца садзейнічае развіццю ў грамадстве духу патрыятызму і фарміраванню грамадзянскай пазіцыі.

Выказваем усім работнікам, ветэранам Докшыцкага раённага архіва шчырую ўдзячнасць, павагу і падзяку за добрасумленную, карпатлівую і адказную працу.

Жадаем вам поспехаў у працы, аптымізму, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў