Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 лютага 2022

Як працуе 10-працэнтная зніжка у такіх раёнах, як Докшыцкі

Прыемным бонусам для пэўнай катэгорыі грамадзян стала 10-працэнтная зніжка на сацыяльна значныя тавары. Разлічваць на яе могуць пенсіянеры, шматдзетныя бацькі і тыя, чый даход у месяц складае не больш за 288 рублёў.

Падаць скідку могуць тыя гандлёвыя сеткі, якія падпісалі пагадненне з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Сярод гандлёвых сетак, якія трапілі ў гэты спіс, ТАА «Санта Рытэйл», ТАА «Еўрагандаль», ЗАТ «Дабраном», «Капеечка». На добраахвотнай аснове пагадненне падпісаў таксама і «Белкаапсаюз».

З дапамогай сістэмы зніжак урад мае намер адысці ад жорсткага рэгулявання цэн у адпаведнасці з пастановай № 100 ад 23 лютага 2021 года. У спіс сацыяльна значных тавараў уваходзяць 29 пазіцый. Як высветлілася, вытворцы тавараў могуць быць рознымі, але ёсць нюансы менавіта па складніках прадуктаў. Напрыклад, макароны не павінны змяшчаць муку з цвёрдых гатункаў пшаніцы. Аўсянка - без усялякіх дабавак. Са зніжкай прададуць ялавічыну і свініну на костцы - бескасцёвае мяса «сацыяльна значным» не лічыцца. У спісе пазначана таксама малако пастэрызаванае, але ёсць выключэнне: на топленае зніжка не распаўсюджваецца. Можна паласавацца і сырам, але не звышцвёрдым, плаўленым, вэнджаным або з цвіллю.

Яйкі, яблыкі, морква, цыбуля, буракі, капуста, бульба і масла - прадукты, на якія таксама даступна 10-працэнтная зніжка. Танней, а значыць па выгадным кошце, можна купіць і дзіцячае харчаванне. Гэта сухія малочныя сумесі, мясныя і фруктовыя кансервы, сухія малочныя напоі і сумесі на крупяных адварах.

Хлеб павінен быць абавязкова жытнім або жытнёва-пшанічным. Хлеб з даданнем, напрыклад, арэхаў, сухафруктаў ці рэзкіх затавак са зніжкай не прададуць.

У ТЭМУ. Для таго каб людзі не марнатравілі правам на зніжку, уведзены абмежаванні: устаноўлены ліміт у памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Гэта значыць, што ў месяц можна выбраць тавараў са скідкай не больш чым на 288 рублёў у адной з крам кожнай гандлёвай сеткі, якая далучылася да дамовы. Карыстацца ўмовамі праграмы змогуць не толькі «сацыяльна ўразлівыя катэгорыі насельніцтва», але і іх блізкія сваякі, а таксама сацыяльныя работнікі (пры прад'яўленні адпаведных дакументаў).

Як працуе новаўвядзенне на практыцы, адправіліся высвятляць у гандлёвыя кропкі горада.

«Еўраопт»

У гэтай краме зніжку зробяць на касе пры прад'яўленні карты «Е-плюс. Сацыяльная». Каб яе атрымаць, неабходна мець пры сабе дакумент (пенсійнае пасведчанне альбо іншы дакумент, які пацвярджае, што вы маеце права на зніжку), а таксама напісаць заяву. На яе падставе статус карты «Е-плюс» заменяць на «Е-плюс. Сацыяльная». Афармленне зойме да трох працоўных дзён. Дарэчы, знiжкай могуць карыстацца і сем'і, у якіх выхоўваецца дзіця-інвалід, патлумачылі ў адміністрацыі гандлёвай сеткі.

«Санта»

Варыянт з папяровымі анкетамі прапануюць таксама ў «Санце». Заяву разгледзяць на працягу 14 дзён, аднак скідку ўжо можна атрымаць у дзень запаўнення анкеты.

«Капеечка»

У гэтай краме ў касы ўбачылі заявы, да якіх трэба прыкласці пенсійнае пасведчанне, пасведчанне шматдзетнай сям'і або даведку аб прадастаўленні адраснай сацыяльнай дапамогі. Картка выдаецца адразу пасля запаўнення анкеты.

- Пакупнікі, якія адносяцца да адной з названых катэгорый, могуць запоўніць анкету у краме, мы дапаможам, - паведамілі ў адміністрацыі. - Жадаючыя могуць зрабіць гэта і дома, у спакойнай абстаноўцы.

«Родны кут»

У гэтым краме, на вялікі жаль, 10-працэнтная скідка не прадастаўляецца, дарэчы, як і ў іншых гандлёвых аб'ектах, якія належаць спажывецкай кааперацыі. Але паміж Белкаапсаюзам і МАРГ заключана такое ж пагадненне, як і з некаторымі прадстаўнікамі рытэйла. У чым прычына?

Каментуе намеснік дырэктара Докшыцкага філіяла аблспажыўтаварыства Таццяна Каляга:

- Сапраўды, пакуль такіх скідак на сацыяльна значныя тавары мы не робім. Але спяшаюся запэўніць, што ў хуткім часе яны будуць дзейнічаць, праўда, толькі ў адной краме – «Родны кут» у Докшыцах. Для гэтага філіял зрабіў заказ на выраб сацыяльных картак. Паступяць яны ў сярэдзіне лютага. Дарэчы, на тавары, якія прадаюцца па акцыі, зніжкі прадастаўляцца не будуць.

Пакуль матэрыял рыхтаваўся да друку, у рэдакцыю патэлефанаваў старэйшына вёскі Паўднёвае Гняздзілава Іван Ардынскі:

- Пра тое, што у некаторых крамах дзейнічаюць зніжкі на сацыяльна значныя тавары, ведаю - чытаў у прэсе, - паведаміў пенсіянер. – Але ж мы, жывучы ў сельскай мясцовасці, скарыстацца імі не можам, бо гандлёвым абслугоўваннем насельніцтва займаецца аўтакрама райспажыўтаварыства, а там такой паслугі няма. Спецыяльна ездзіць за прадуктамі ў райцэнтр вельмі накладна: каб вярнуцца адтуль, аўтобуса трэба чакаць да паловы шостага вечара. А на таксі дорага. Крыўдна, што нашы правы ушчамляюцца, як, у прынцыпе, і ўсіх пенсіянераў у тых сельскіх населеных пунктах, дзе гандаль прадстаўлены толькі спажывецкай кааперацыяй. Пашанцавала, мабыць, толькі тым, хто жыве ў аграгарадках Параф'янава і Крулеўшчына, дзе таксама, як і у Докшыцах, ёсць «Капяечка» і «Еўраопт».

Таццяна ПАДБЯРОЗКАЯ.

Фота Вячаслава Чэрвінскага.

Пералік сацыяльна значных тавараў першай неабходнасці

  1. Мука пшанічная (вагавая або фасаваная, вышэйшага гатунку, першага і другога гатункаў, без дабавак).
  2. Шматкі аўсяныя без смакавых і іншых дабавак (вагавыя і фасаваныя).
  3. Крупа пярловая.
  4. Хлеб жытні і жытнёва-пшанічны, за выключэннем хлябоў з дабаўленнем збожжавых, фруктовых і агароднінных дабавак, арэхаў, сухафруктаў, рэзкіх затавак, клейкавіны пшанічнай сухой (глютэн пшанічны), алею.
  5. Хлеб, вырабы булачныя з мукі пшанічнай, за выключэннем хлябоў і вырабаў булачных з дабаўленнем збожжавых, фруктовых і агароднінных дабавак, арэхаў, сухафруктаў, рэзкіх затавак, клейкавіны пшанічнай сухой (глютэн пшанічны), малочных і яечных прадуктаў, хлябоў для тостаў, хлябцоў (хрумсткіх, збожжавых, экструзійных) і іншых), лаваша і іншага нацыянальнага хлеба, здобных булачных вырабаў.
  6. Сухія макаронныя вырабы, не змяшчаючыя мукі з цвёрдых гатункаў пшаніцы, за выключэннем вырабаў макаронных хуткага прыгатавання.
  7. Ялавічына (акрамя бескасцёвага мяса).
  8. Свініна (акрамя бескасцёвага мяса).
  9. Мяса курэй, у тым ліку куранят-бройлераў астуджанае або замарожанае, у тушках.
  10. Малако каровіна пастэрызаванае, за выключэннем топленага малака.
  11. Кефір з каровінага малака.
  12. Смятана з каровінага малака, за выключэннем смятаны або смятанкі з дабаўленнем раслінных тлушчаў.
  13. Тварог з каровінага малака любой тлустасці ў любым пакаванні без смакаараматычных дабавак, за выключэннем тварожных паст, сыркоў, тваражкоў, тварожных дэсертаў, тварагу збожжанага з дабаўленнем вяршкоў.
  14. Сыр (цвёрды, паўцвёрды): сыры з каровінага малака сычужныя (ферментныя) цвёрдыя і паўцвёрдыя вагавыя і фасаваныя, за выключэннем сыроў звышцвёрдых, плаўленых, вэнджаных, з цвіллю, расольных, з дабаўкамі, сырных прадуктаў.
  15. Яйка курынае свежае дыетычнае ці сталовае.
  16. Масла сметанковае з каровінага малака або вяршкоў, за выключэннем алею дэсертнага, шакаладнага, фруктовага, з іншымі напаўняльнікамі, топленага алею.
  17. Алей сланечнікавы (сланечнікава-рапсавы), за выключэннем купажаванага (змяшанага) алею.
  18. Алей рапсавы (рапсава-сланечнікавы), за выключэннем купажаванага (змяшанага) алею.
  19. Яблыкі свежыя.
  20. Капуста белакачанная свежая.
  21. Цыбуля рэпчатая свежая.
  22. Буракі свежыя.
  23. Морква свежая.
  24. Бульба свежая харчовая.
  25. Цукар белы крышталічны, за выключэннем цукру белага крышталічнага ў дробнай фасоўцы 20 грамаў і менш.
  26. Кашы для дзіцячага харчавання сухія малочныя ўзбагачаныя, хуткарастваральныя, напоі сухія малочныя, сумесі на крупяных адварах, прадукты з мукой, рысам, грэчкай, аўсом, дзіцячае малачко і іншыя сухія прадукты для дзіцячага харчавання.
  27. Кансервы мясныя, мясараслінныя для дзіцячага харчавання.
  28. Сухія малочныя сумесі для дзіцячага харчавання.
  29. Кансервы фруктовыя для дзіцячага харчавання.

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2022/02/kak-rabotaet-10-procentnaya-skidka/