Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 ліпеня 2021

Докшыцы рыхтуюцца да Фестывалю дзвюх рэк

Да Фестывалю двух рэк ужо цяпер могуць рыхтавацца арганізацыі і прадпрыемствы раёна, індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама ўсе жадаючыя, якіх арганізатары свята запрашаюць прыняць удзел у многіх конкурсах.

Для ўдзелу ў выставе-конкурсе фотазон «Яскравы горад» неабходна падаць заяўку на электронны адрас okruglyanina@bk.ru

Фотазоны будуць працаваць 14 жніўня з 18 да 22 гадзін і 15 жніўня з 10 да 14 гадзін. На прэзентацыі журы будзе ўлічваць такія крытэрыі, як арыгінальнасць, эстэтычнае афармленне работы, творчы падыход. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца 15 жніўня падчас святочных мерапрыемстваў.

Таксама абвешчаны яшчэ адзін конкурс «Пад купалам добрага настрою». Заяўку на ўдзел у ім трэба падаць не пазней за 9 жніўня на электронны адрас nata.voroshen.86@mail.ru

Удзельнікам неабходна аформіць парасон з выкарыстаннем любых матэрыялаў альбо зрабіць яго сваімі рукамі. Прапануюцца наступныя тэмы: «Самы крэатыўны парасон», «Самы вясёлы», «Незвычайнае прымяненне звычайнага парасона», «Парасон-волат», «Міні-парасон», «Эка-дызайн», «Рамантыка», «У гасцях у казкі».

Палюбавацца на парасоны можна будзе на вуліцы Ленінскай 14 жніўня з 18 да 22 гадзін. Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і падарункі.