Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 лютага 2022

Докшыцкі раён далучыўся да праекта Чырвонага Крыжа

У нашым раёне першы кампанент прышчэпкі супраць COVID-19 атрымала каля 60 працэнтаў насельніцтва. Другую прышчэпку зрабіла амаль палова жыхароў. У канцы мінулага года пачалася вакцынацыя дзяцей ва ўзросце ад 12 да 17 год. З ліку школьнікаў прышчэплены 113 чалавек. Усе, хто зрабіў працэдуру, ужо поўнасцю абаранілі сябе ад цяжкіх наступстваў каранавіруснай інфекцыі. Таму ўздым захворвання для іх не такі страшны ў параўнанні з тымі, хто яшчэ не засцерагаў сябе. Жыхарам райцэнтра прышчэпку зрабіць нашмат прасцей: да бальніцы дабрацца нескладана. А як ж быць вяскоўцам, асабліва пажылога ўзросту? Спецыяльна для іх Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа рэалізуе пілотны праект «Вакцынацыя супраць COVID-19. Пачатковы этап». Фінансавую падтрымку аказвае Швейцарскі Чырвоны Крыж.

Удзел Докшыцкага раёна ў праекце пачаўся на мінулым тыдні з «круглага стала». На сустрэчы прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Кубар, яго намеснік Наталля Галоўчыц, галоўны санітарны ўрач раёна Алена Падбярэзка, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Жаланава, старшыня Віцебскай раённай арганізацыі БТЧК Таццяна Верамей, а таксама работнікі ТЦСАН. Усе разам абмеркавалі канцэпцыю рэалізацыі праекта ў нашым рэгіёне.

Галіна Жаланава:

– Згаданы праект рэалізуецца ў першую чаргу для людзей старэйшага пакаленні, так званай катэгорыі 60+. У мінулым годзе ў Віцебскай вобласці мы вызначылі пяць раёнаў, у якіх валанцёры дапамагалі пажылым людзям дабірацца да месца вакцынацыі. У гэтым годзе да праекта далучыліся яшчэ тры раёна - Докшыцкі, Шаркаўшчынскі і Браслаўскі. Па дамоўленасці з ТЦСАН валанцёрамі будуць працаваць сацыяльныя работнікі. Усе яны ў бліжэйшы час пройдуць навучанне і інтэрактыўныя трэнінгі па аказанні агульнай даўрачэбнай дапамогі, псіхасацыяльнай падтрымцы, а таксама тэхніцы бяспекі.

Другі складнік праекта - гэта інфармацыйная кампанія. Многія людзі не могуць вырашыцца на прышчэпку, бо валодаюць няпэўнай інфармацыяй. Таму Чырвоны Крыж ініцыяваў стварэнне відэаролікаў, буклетаў і ўлётак на тэму вакцынацыі. Валанцёрам, у сваю чаргу, пры зносінах з людзьмі трэба будзе данесці ім інфармацыю аб тым, як важна зрабіць укол супраць кавіда.

Таццяна Верамей:

– Для дзейнасці валанцёраў загадзя трэба будзе распрацаваць маршруты, сфарміраваць спіс вяскоўцаў, якія жадаюць зрабіць прышчэпку. Валанцёр будзе суправаджаць пацыента на ФАП або ў паліклініку, у залежнасці ад таго, дзе будзе праходзіць вакцынацыя, а потым дапаможа вярнуцца дадому. Па жаданні да такіх пацыентаў будзе арганізаваны выезд медработнікаў дадому. Што тычыцца транспартных выдаткаў, то іх на сябе бярэ Чырвоны Крыж.

Акрамя гэтага, можна задзейнічаць старэйшын вёсак. Гэта людзі, якім давяраюць, якія могуць пераканаць іншых у неабходнасці вакцынацыі. Як паказвае вопыт, яны значна дапамагаюць павысіць яе тэмпы.

Не забудзе Чырвоны Крыж і пра іншыя катэгорыі сваіх падапечных. Будзе садзейнічаць правядзенню вакцынацыі людзей без пэўнага месца жыхарства і тых, хто адбыў пакаранне ў месцах пазбаўлення волі.

Наталля Галоўчыц:

– Летась у раёне зарэгістраваны 3803 выпадкі інфекцыйных захворванняў. З іх 70 працэнтаў - сярод працаздольнага насельніцтва. З каранавіруснай інфекцыяй былі шпіталізаваны 965 чалавек, з якіх вакцынаваны 37 чалавек. Дарэчы, дзякуючы вакцынацыі і адказным адносінам людзей да нашэння масак эпідэмія грыпу так і не прыйшла. Зараз жа сітуацыя некалькі іншая, бо грып у гэтым сезоне ідзе ў пары з каранавірусам, яго новым штамам «амікрон». Многія эксперты прытрымліваюцца думкі, што гэты штам надзвычай заразны, таму так хутка і распаўсюджваецца, а яшчэ больш актыўна пашкоджвае бронхі і лёгкія. Сімптомы новага штаму падобныя да тых, што назіраюцца пры рэспіраторных інфекцыях. Гэта павышэнне тэмпературы больш за 37,5 С, сухі кашаль, дыхавіца, стомленасць, а таксама цягліцавы боль, пяршэнне ў горле, кан'юктывіт і нават скурны сып. Прафілактыка з'яўляецца самым эфектыўным зброяй у барацьбе з кавідам. Вакцынацыя неабходна, бо памяншае верагоднасць цяжкай формы хваробы і змяншае хуткасць перадачы віруса.

Алена Падбярэзка:

– З пачатку года ў раёне зарэгістравана 167 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. З гэтай колькасці 138 чалавек лячыліся амбулаторна, астатнія былі шпіталізаваны. Пасля праведзенага аналізу захворвання ўстаноўлена, што сярод прышчэпленых толькі пяць чалавек патрапілі ў лякарню, што складае 8,9 працэнта ад колькасці вакцынаваных. Вакцыне сталі давяраць больш людзей, што вельмі радуе.

У 2020 годзе ў Віцебскай вобласці працавалі 365 валанцёраў. Імі было аказана 12 тысяч паслуг, асноўныя з якіх - дастаўка прадуктаў харчавання і лекаў.

Таццяна ПАДБЯРОЗКАЯ.

Фота аўтара.

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2022/02/prisoedinilsya-k-proektu-krasnogo-kresta/