Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 студзеня 2023

Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон аб грамадзянстве

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня падпісаў закон аб змяненні закона "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь", паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Прэзідэнта.

Папраўкі прадугледжваюць, у прыватнасці, удакладненне кола асоб, якія набылі грамадзянства Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, абавязак прынясення прысягі асобамі, якія набываюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь, і абавязак грамадзяніна Рэспублікі Беларусь паведаміць кампетэнтным органам аб наяўнасці ў яго грамадзянства замежнай дзяржавы, віду на жыхарства ў замежнай дзяржаве, іншага дакумента, які дае права на атрыманне льгот і пераваг у такой дзяржаве. Прадугледжана таксама магчымасць страты асобай беларускага грамадзянства, набытага па нараджэнню, — у сувязі з наяўнасцю прыгавору суда Беларусі, які ўступіў у законную сілу і пацвярджае ўдзел гэтай асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ім цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі, калі такая асоба знаходзіцца за яе межамі.

Падпісаны Прэзідэнтам закон накіраваны на ўдасканаленне заканадаўства аб грамадзянстве ў мэтах забеспячэння нацыянальнай бяспекі.