Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 снежня 2021

Абнародаваны праект абноўленай Канстытуцыі

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны праект змен і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання.

Каардынацыя работ па зборы і абагульненні водгукаў грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вынесенаму для ўсенароднага абмеркавання, праводзіцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.

Меркаванні грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымыя прапановы накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі: па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by; праз запаўненне электроннай формы, якая знаходзіцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале па адрасе sbor.pravo.by; у пісьмовым выглядзе па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з пазнакай «Канстытуцыя».

З праектам змен і дапаўненняў Канстытуцыі можна таксама азнаёміцца ​​на інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: БЕЛТА.