Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211722, г. Докшицы,
ул. Ленинская, д. 31
Телефон приемной:
8 (02157) 3-25-10  c 8.00 до 17.00
Телефон-факс:
8 (02157) 3-25-11 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitobl.by (для деловой переписки)

Автовокзал г.Докшицы Фонтан на центральной площади Районный исполнительный комитет Костёл в г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Районный исполнительный комитет
Костёл в г.Докшицы
Главная / Вопрос - ответ / Архив «Вопрос-ответ»
18 июля 2016

Вопрос: С 1 июля 2016 года  государственное жилье, которое не было приватизировано, перешло в разряд  коммерческого. Как будет насчитываться арендная плата за квадратные метры?

Ответ: Татьяна Головач, начальник отдела  организационно-кадровой и правовой работы РУП ЖКХ “Докшицы -коммунальник”:
На працягу ўсяго перыяду прыватызацыі прымаліся самыя розныя меры для правядзення інфармацыйнай і тлумачальнай работы з насельніцтвам па гэтым пытанні. Друкаваліся артыкулы ў газеце, дасылаліся апавяшчэнні, праводзіўся абход домаўладанняў дадзенай катэгорыі.
Нягледзячы на тое, што грамадзянам было адведзена досыць часу для ажыццяўлення працэдуры прыватызацыі жылля, асноўная маса заяў была пададзена ў чэрвені. Калі з пачатку года кожны месяц іх прымалі ад 2 да 12, то толькі з 20 па 30 чэрвеня зарэгістравана 45 зваротаў. Заявы на прыватызацыю прымалі да 30 чэрвеня ўключна, работа аддзелаў камунгаса ў гэты дзень была значна падоўжана. Апошняя заява 30 чэрвеня зарэгістравана а палове дзясятай гадзіны вечара.
Прычыны, па якіх насельніцтва адмаўлялася ад прыватызацыі, самыя празаічныя. Першая – гэта фінансавы цяжар, другая – адсутнасць спадчыннікаў на жыллё ў грамадзян пажылога ўзросту. Людзі вырашалі, што лепш яны будуць плаціць арэнду, чым сплачваць кошт прыватызацыі кватэры.
Ужо ў жнівеньскіх паведамленнях на аплату камунальных паслуг з’явіцца радок з сумай за арэндную плату. Для кожнай асобнай кватэры яна будзе рознай. На памер арэнды будзе ўплываць мноства фактараў. Механізм разліку такі. Кошт квадратнага метра арэнднай кватэры разлічваецца наступным чынам: 0,2 базавай велічыні памнажаецца на каэфіцыент, які залежыць ад месца размяшчэння жылля і зацверджаны рашэннем аблвыканкама № 248 ад 21 красавіка 2014 года. Каэфіцыент для жылля ў Докшыцах – 0,2, для іншых населеных пунктаў у нашым раёне – 0,1. Да таго ж, згодна з рашэннем аблвыканкама №231 ад 9 красавіка 2014 года, устаноўлены яшчэ адзін зніжаючы каэфіцыент для жылых памяшканняў камерцыйнага фонду, якія былі прадастаўлены грамадзянам да моманту ўключэння іх (памяшканняў) у склад камерцыйнага жылля.
Да прыкладу, падлічым кошт арэнднай платы за квадратны метр кватэры ў Докшыцах пры ўмове, што грамадзянамі яна была артымана да ўключэння кватэры ў спіс камерцыйнага жылля:
4,2 рубля (0,2 базавай велічыні) * 0,2 (каэфіцыент населенага пункта) * 0,1 (зніжаны каэфіцыент аблвыканкама) = 0,084 рубля.
А зараз падлічым арэндную плату за кватэру агульнай плошчай 50 квадратных метраў (г. Докшыцы) з усімі выгодамі (халоднае і гарачае водазабеспячэнне, водаадвядзенне, ацяпленне):
50 * 0,084 = 4,2 рубля, ці 42 тысячы рублёў (да дэнамінацыі)
Калі ваша жыллё не мае якіхсьці выгод, то на кожную пазіцыю, якая адсутнічае, будзе прымяняцца каэфіцыент зніжэння 0,9. Напрыклад, каэфіцыент арэнднай платы за квадратны метр жылля ў сельскай мясцовасці пры ўмове, што грамадзянамі яна была атрымана да ўключэння кватэры ў спіс камерцыйнага жылля, складзе 0,042 рубля (4,2 рубля (0,2 базавай велічыні)) * 0,1 (каэфіцыент населенага пункта) * 0,1 (зніжаны каэфіцыент аблвыканкама).
Арэндная плата за жыллё агульнай плошчай 60 квадратных метраў у сельскай мясцовасці, у якім з выгод толькі халодная вада і водаадвядзенне, складзе:
60 * 0,042 = 2,52 рубля. Памнажаем гэту суму на два зніжаныя каэфіцыенты (за адсутнасць гарачай вады і ацяплення) 2,52 * 0,9 * 0,9 і атрымліваем 2,04 рубля, ці 20 тысяч 400 рублёў (да дэнамінацыі).
Усе разлікі з’яўляюцца прыкладнымі і праведзены на ўмоўныя плошчы кватэр. Іх галоўная мэта – патлумачыць механізм налічэння арэнднай платы.
Налічэнне арэнднай платы за камерцыйныя кватэры, якія прадастаўлены грамадзянам пасля 1 ліпеня бягучага года, будзе праводіцца без уліку паніжанага каэфіцыента 0,1.
Памяншэнне платы за арэнду прадугледжана для асобных катэгорый грамадзян, тых, якія маюць першаснае права на прадстаўленне камерцыйнага жылля ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 563 ад 16.12.2013. Гэта маладыя спецыялісты, суддзі, супрацоўнікі сілавых структур, вучоныя, работнікі культуры і іншыя катэгорыі грамадзян, якія не маюць у населеным пункце па месцы работы (службы) ва ўласнасці і карыстанні жылых памяшканняў.
Для грамадзян, якія адразу атрымлівалі жыллё з камерцыйнага фонду, парадак разліку аплаты за арэнду не змяніўся.


Интернет-ресурсы