Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211722, г. Докшицы,
ул. Ленинская, д. 31
Телефон приемной:
8 (02157) 3-25-10  c 8.00 до 17.00
Телефон-факс:
8 (02157) 3-25-11 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitobl.by (для деловой переписки)

Районный исполнительный комитет Фонтан на центральной площади Автовокзал г.Докшицы Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Главная / Новости / Новости района
2 февраля 2023

Выпускник Тумиловичской школы Сергей Портянко в 29 лет стал кандидатом технических наук

Мінулы год для нашага земляка, выпускніка Тумілавіцкай школы Сяргея Парцянкі стаў вельмі плённым і багатым на значныя падзеі. Выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай стаў лаўрэатам прэміі Віцебскага аблвыканкама таленавітым маладым вучоным і спецыялістам у намінацыі “Прыкладныя даследаванні і распрацоўкі” за сваю ўнікальную навуковую працу “Мадэляванне канструкцый блочна-модульных тарцовых фрэз на аснове 3D-праектавання і друку”. Яна ж адзначана дыпломам І ступені 20-й Міжнароднай выставы-форуму “Прамысловы салон” у г. Самара. Таксама Сяргей Анатольевіч у свае 29 гадоў абараніў дысертацыю і атрымаў навуковую ступень кандыдата тэхнічных навук, а яшчэ заняў высокую пасаду намесніка дэкана механіка-тэхналагічнага факультэта.

– “Буду вучоным!” – так Сярожа заявіў ці не ў шостым класе і, як бачым, стрымаў сваё слова, – згадвае бацька нашага героя Анатоль Парцянка, ветурач ААТ “Таргуны”. – Не магу сказаць, што вучоба сыну, асабліва ў пачатковых класах, давалася вельмі лёгка. Але ж, мусіць, не будзе памылковым меркаванне, што любы поспех ад здольнасцей залежыць працэнтаў на дваццаць пяць. Усё астатняе – працавітасць і мэтанакіраванасць. Гэтымі рысамі Сяргей надзелены спаўна.

Анатоль Ільіч адзначае, што ў выбары будучай прафесіі сына немалую ролю сыграў настаўнік працоўнага навучання Анатоль Млынец, які прывіў яму любоў да свайго прадмета, разгледзеў здольнасці і прыклаў усе намаганні для іх развіцця. У выпускным класе Сяргей ужо вызначыўся, што будзе паступаць на механіка-тэхналагічны факультэт ПДУ: быў упэўнены, што веды, якія там атрымае, спатрэбяцца для прымянення ў многіх сферах чалавечай дзейнасці. Перад выпускным балем нават рашыўся адправіць ліст Прэзідэнту з пытаннем пра перспектывы развіцця нафтахіміі ў нашай краіне і атрымаў у адказ пісьмо-падзяку.

Ва ўніверсітэце таленавітага і апантанага цягай да ведаў студэнта заўважыў доктар тэхнічных навук, прафесар Мікалай Папок, і пад яго кіраўніцтвам юнак пачаў даследаваць надзейнасць блочна-модульнага рэжучага інструмента. Вынікі работы ў навуковым асяроддзі ацанілі высока: праца Сяргея Парцянкі двойчы адзначалася дыпломамі Міністэрства адукацыі Беларусі. Пасля заканчэння ВНУ малады чалавек застаўся працаваць на кафедры і прадоўжыў свае даследаванні. Паспяхова: шэраг навуковых публікацый быў заўважаны – у 2019 годзе вучоны атрымаў стыпендыю Прэзідэнта, у 2020-м – патэнт на сваё вынаходніцтва, у 2021-м – перамог у Кітайска-Беларускім моладзевым конкурсе навукова-інавацыйных праектаў, абышоўшы больш за дзвесце канкурэнтаў.

– На сённяшні дзень больш за 70 працэнтаў рэжучых інструментаў у машынабудаўнічай вытворчасці нашай краіны з’яўляецца імпартнымі зборнымі канструкцыямі, вага якіх, габарыты, аэра- і гідраўлічнае супраціўленне прыводзяць да падзення магутнасці і прадукцыйнасці, – гаворыць Сяргей Парцянка. – Тэма імпартазамяшчэння зараз вельмі актуальная, ды і распрацоўка мая больш тэхналагічная, адаптаваная да сучасных станкоў і падыходзіць да высакахуткаснага рэзання на любой вытворчасці. Эканамічны эфект таксама нельга не ўлічваць: аддрукаваная дэталь таннейшая за металічную ў пяць разоў.

На пытанне пра складнікі поспеху і пра тое, як ён усюды паспявае (Сяргей Парцянка яшчэ з’яўляецца старшынёй Савета маладых вучоных ПДУ і членам Моладзевага парламента пры Наваполацкім гарадскім Савеце дэпутатаў – Аўт.), наш таленавіты зямляк адказвае лаканічна:

– Не баюся браць на сябе адказнасць, займаюся толькі цікавымі для мяне праектамі і стараюся абавязкова давесці пачатае да канца.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Фота з асабістага архіва героя публікацыі.

 

Источник: https://www.dokshitsy.by/2023/02/stal-kandidatom-texnicheskix-nauk/     


Интернет-ресурсы